Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Jun 2015

Лукашэнка: Развіццё сувязей з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі становіцца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных дзяржаў25 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Развіццё палітычных і ўзаемавыгадных эканамічных сувязей з краінамі Блізкага Усходу і Афрыканскага кантынента становіцца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да пасла Кувейта ў Беларусі па сумяшчальніцтве, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць пасрэдніцкія і міратворчыя намаганні Кувейта па вырашэнні актуальных рэгіянальных праблем. Прэзідэнт адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з гэтай краінай. Ён таксама запрасіў кувейцкія інвестыцыйныя фонды да рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Беларусі.

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных дзяржаўПрымаючы даверчыя граматы пасла Іарданіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве, Прэзідэнт звярнуў увагу на істотны незадзейнічаны патэнцыял для нарошчвання ўзаемавыгадных адносін з гэтай краінай. На думку беларускага лідара, бакам неабходна як мага хутчэй аднавіць работу сумеснай беларуска-іарданскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Іарданіі ў Беларусі па сумяшчальніцтвеПрымаючы даверчыя граматы пасла Беніна ў Беларусі па сумяшчальніцтве, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь разглядае гэту краіну як перспектыўнага партнёра. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь гатова экспартаваць сваю прадукцыю, у тым ліку калійныя ўгнаенні, аўтатрактарную і іншую тэхніку для патрэб сельскай гаспадаркі і іншых галін Беніна. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што акрэдытацыя пасла паслужыць добрым імпульсам у наладжванні двухбаковых сувязей.Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Беніна ў Беларусі па сумяшчальніцтве

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі