Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Dec 2017

Лукашэнка разлічвае на пазітыўны рост эканомікі ў 2018 годзе

Лукашэнка разлічвае на пазітыўны рост эканомікі ў 2018 годзе

26 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пазітыўны рост эканомікі ў 2018 годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў цырымоніі з надыходзячым Новым годам. "Упэўнены, ён стане годам працоўных перамог, выканання планаў, праектаў, годам пазітыўнага росту эканомікі", - заявіў ён.

Лукашэнка разлічвае на пазітыўны рост эканомікі ў 2018 годзеУручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці дабіваюцца людзі, якія на першае месца ў рабоце ставяць прафесіяналізм і адказнае стаўленне да справы. "Імі кіруе жаданне перасягнуць сябе, дасягнуць высокага ўзроўню майстэрства, зрабіць штосьці значнае для сваёй краіны, для народа. Для дзяржавы важна бачыць такіх спецыялістаў, узнімаць статус, умацоўваць аўтарытэт і па заслугах ацэньваць іх працу", - сказаў Прэзідэнт.

Вядучаму майстру сцэны Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Наталлі Анішчанка прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь""У гэтай зале сабраліся тыя, хто канкрэтным прыкладам паказаў сапраўдную адданасць сваёй справе. Кожнае ваша дасягненне ўсялае пачуццё ўпэўненасці ў будучым Беларусі, гордасці за наш народ", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Уручэнне дзяржаўных узнагародЦёплыя словы ўдзячнасці беларускі лідар адрасаваў работнікам прамысловага сектара эканомікі, ад поспехаў якіх шмат у чым залежыць дынамічнае развіццё краіны.

Дзякуючы лепшым спецыялістам аграпрамысловага комплексу Беларусь захавала лідарства на сусветным рынку харчовай прадукцыі, адзначыў Прэзідэнт.

Дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі Уладзімір Курыловіч узнагароджаны ордэнам Пашаны"Усё гэта было б немагчыма без навуковага суправаджэння. Бягучы год адзначаны дасягненнямі і нашых вучоных. Асабліва каштоўныя поспехі ў распрацоўцы і ўкараненні інавацыйных тэхналогій у вытворчасць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, важкі ўклад у развіццё эканомікі ўнеслі прадстаўнікі будаўнічай сферы, грамадзянскай авіяцыі.

Уручэнне дзяржаўных узнагародУ сваю чаргу супрацоўнікі сілавых структур забяспечваюць нацыянальную бяспеку і правапарадак.

Сярод узнагароджаных таксама педагогі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, вядомыя спартсмены, трэнеры, якія праславілі краіну на сусветнай арэне. Дзеячы культуры і мастацтва, дзякуючы творчасці якіх пра Беларусь і нашы традыцыі ведаюць далёка за яе межамі.

Дырэктару Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву адзінаборстваў Уладзіміру Яроменку прысвоена ганаровае званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь"Узнагароды прадстаўнікам розных сфер уручаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы, значны асабісты ўклад у вытворчасць звышцяжкай кар'ернай тэхнікі, развіццё прамысловасці, будаўнічай галіны і грамадзянскай авіяцыі, значныя дасягненні ў сферы аховы здароўя, навуковай дзейнасці, культуры і спорту.

Сярод узнагароджаных - генеральны дырэктар ААТ "Белавежскі" з 2002 па 2017 год Юрый Мароз. Ён удастоены ордэна Айчыны ІІ ступені.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені адзначаны заслугі генеральнага дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" Пятра ПархомчыкаОрдэнам Айчыны ІІІ ступені адзначаны заслугі генеральнага дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" Пятра Пархомчыка.

Камандзір вайсковай часці 1250 пагранічнай службы Юрый Церцель і камандзір 11-й асобнай гвардзейскай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Аляксандр Пагуляйла ўдастоены ордэна "За службу Радзіме" ІІІ ступені.

Галоўны саветнік ЗАТ "Галаграфічная індустрыя" Леанід Танін узнагароджаны ордэнам ПашаныЗаслугі работнікаў розных галін адзначаны ордэнам Пашаны. У іх ліку дырэктар па вытворчасці ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" Валерый Кандратчык, дырэктар ААТ "Завод Прамбурвад" Валянцін Варановіч, дырэктар ААТ "Асілак" Уздзенскага раёна Валерый Майсюк, старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па самба Эрнст Міцкевіч, камандзір паветранага судна авіяцыйнага атрада ААТ "Авіякампанія "Белавія" Васіль Парашчанка, генеральны дырэктар СТАА "Белвест" Юрый Суманееў.

Генеральны дырэктар СТАА "Белвест" Юрый Суманееў узнагароджаны ордэнам ПашаныДля ўдзельнікаў мерапрыемства перад цырымоніяй уручэння дзяржузнагарод правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі