Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Лют 2015

Лукашэнка разлічвае на пачатак добрага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС

Лукашэнка разлічвае на пачатак добрага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС

24 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пачатак добрага дыялогу адносна лініі Беларусь - ЕС. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Марыяй Шмід, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, гэта пачатак нашага добрага дыялогу з Еўрапейскім саюзам, хоць мы апошнім часам нямала гаворым аб адносінах ЕС і Беларусі. Думаю, што гэта рэч патрэбная, гэта рух у правільным напрамку. Прынамсі, адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам сёння не такія туманныя, як раней", - заявіў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Марыяй Шмід Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова да выбудоўвання адносін з ЕС на раўнапраўнай недыскрымінацыйнай аснове.

Прэзідэнт Беларусі таксама даў высокую ацэнку прафесійным якасцям кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры. "У вас тут добры пасол і, я думаю, аб'ектыўны чалавек, які вам дасць абсалютна аб'ектыўную інфармацыю аб працэсах, што адбываюцца ў Беларусі. Гэта, напэўна, адзін з нямногіх заходніх паслоў, якога грамадства прымае і ўспрымае. Таму я ўдзячны Еўрапейскаму саюзу за такіх людзей, якія, прынамсі, спрабуюць зразумець, чым жыве Беларусь", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі