Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Врс 2016

Лукашэнка разлічвае на больш глыбокую ўключанасць царквы ў сацыяльныя працэсы

Лукашэнка разлічвае на больш глыбокую ўключанасць царквы ў сацыяльныя працэсы

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на больш глыбокую ўключанасць царквы ў сацыяльныя працэсы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разлічваем на больш глыбокую ўключанасць царквы ў сацыяльны працэс. Вельмі важна, каб праваслаўная царква прадоўжыла садзейнічаць умацаванню міжканфесійнай згоды ў Беларусі, дэманструючы ўзор цывілізаваных адносін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка разлічвае на больш глыбокую ўключанасць царквы ў сацыяльныя працэсыПрэзідэнт адзначыў, што БПЦ займае вядучае месца ў жыцці краіны, аднак ёсць і іншыя канфесіі. "Мы заўсёды мірна існавалі дзякуючы разумнай, узважанай палітыцы дзяржавы і праваслаўнай царквы адносна католікаў і іншых вернікаў. Мая пазіцыя адназначная: нам дзяліць у гэтым свеце няма чаго. Вы як магутная, буйная канфесія павінны іншых паважаць і падтрымліваць", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка разлічвае на больш глыбокую ўключанасць царквы ў сацыяльныя працэсыЗначным напрамкам дзейнасці царквы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, з'яўляецца выхаванне падрастаючага пакалення і прыцягненне яго да ўдзелу ў розных сацыяльных праектах. "У краіне створаны цудоўныя ўмовы для вучобы і працы, вядзецца работа па падтрымцы таленавітай моладзі. Аднак перад грамадствам рэгулярна ўзнікаюць новыя задачы, у вырашэнні якіх неабходны больш актыўны ўдзел царквы, - падкрэсліў беларускі лідар. - Я не скажу, што дзяржава і свяшчэннаслужыцелі мала робяць, але трэба знайсці той далікатны падыход, які ўласцівы царкве ў гэтым працэсе. Яна павінна мець ініцыятывы, адукаваныя і высокамаральныя кадры. Таму дзяржава аказвае і будзе аказваць усямерную падтрымку духоўным школам БПЦ у падрыхтоўцы свяшчэннаслужыцеляў. Так, як і іншым цэрквам".

Лукашэнка разлічвае на больш глыбокую ўключанасць царквы ў сацыяльныя працэсыКіраўнік дзяржавы лічыць, што іншыя канфесіі павінны ўзяць прыклад з БПЦ і рыхтаваць свяшчэннаслужыцеляў з грамадзян Беларусі. "Тут павінны служыць беларусы, няхай замежныя грамадзяне і бязмежна адданы нашаму народу і дзяржаве. З першых дзён свайго прэзідэнцтва я праводжу гэту лінію, перш за ўсё адносна католікаў. І зрухі значныя: вельмі шмат прыйшло свяшчэннаслужыцеляў-беларусаў у каталіцкую царкву", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што часта менавіта царква дапамагае людзям фарміраваць адказнае стаўленне да жыцця і здароўя. "На чалавека, які самастойна не спраўляецца са сваімі слабасцямі і залежнасцямі, голас свяшчэнніка часам аказвае большы ўплыў, чым размовы з роднымі або намаганні медыкаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі