Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Кст 2016

Лукашэнка разлічвае на адкрыццё новай старонкі ў адносінах паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй

Лукашэнка разлічвае на адкрыццё новай старонкі ў адносінах паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй

11 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на адкрыццё новай старонкі ў адносінах паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сферы міждзяржаўных адносін Беларусі і Вялікабрытаніі непераадольных пытанняў няма. "Калі ўжо быць абсалютна шчырым, Вялікабрытанія, напэўна, не вельмі цікавілася сітуацыяй у Беларусі і, хутчэй за ўсё, дзейнічала ў фарватары дзеянняў Бруселя, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ваш прыезд, спадзяюся, адкрые новую старонку нашых адносін, і вельмі многія палітыкі і бізнесмены, якія зацікавяцца Беларуссю, атрымаюць гэту характарыстыку з вашых вуснаў".

"Мы вельмі спадзяёмся, што нашы адносіны з Вялікабрытаніяй будуць развівацца. У нас вялікі інтарэс у гандлі", - заявіў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Вялікабрытанія ўваходзіць у лік асноўных партнёраў Беларусі ў пытаннях гандлю і інвестыцый. "Гэта добрая аснова для нашага далейшага супрацоўніцтва. Я хачу, каб вы ведалі, што мы сумленна і шчыра чакаем ваш бізнес у Беларусі. Па любых пытаннях, якія вас цікавяць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт дадаў, што ў Беларусі няма ніякіх абмежаванняў і абавязацельстваў, якія перашкаджаюць развіццю гандлю і супрацоўніцтва ў розных сферах з Вялікабрытаніяй.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў за велізарную дапамогу і дабрачыннасць, якую Вялікабрытанія аказвае ў адносінах да дзяцей з тэрыторый, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. "Вы падставілі сваё плячо і дапамаглі нам аздаравіць тысячы дзяцей. За гэта вам вялікая ўдзячнасць", - адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка разлічвае на адкрыццё новай старонкі ў адносінах паміж Беларуссю і ВялікабрытаніяйУ сваю чаргу прынц Майкл Кенцкі падзякаваў за цёплы прыём, адзначыўшы, што для яго вялікае задавальненне знаходзіцца ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што з'яўляецца першым прадстаўніком брытанскай каралеўскай сям'і, які наведвае Беларусь.

Паводле яго слоў, гэты візіт асабліва звязаны са сферай бяспекі на дарогах. Прынц таксама згадзіўся з неабходнасцю развіваць і паляпшаць беларуска-брытанскія гандлёвыя адносіны.

Прынц Майкл Кенцкі з 1981 года займаецца бізнесам і дабрачыннасцю. Узначальвае ўласную кансалтынгавую кампанію, якая працуе ў розных краінах свету і аказвае шырокі спектр паслуг у сферах будаўніцтва, тэлекамунікацый, страхавання, фінансаў, турызму, медыцыны, авіяцыі і аўтамабілебудавання.

Па выніках 2015 года Вялікабрытанія заняла трэцяе месца сярод гандлёвых партнёраў Беларусі ў свеце, уступіўшы толькі Расіі і Украіне. Беларускі экспарт у Вялікабрытанію склаў $2‚98 млрд, імпарт - $176,2 млн.

За мінулы год аб'ём брытанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі склаў $2,34 млрд, пры гэтым сума прамых інвестыцый - $2,19 млрд, з якіх на чыстай аснове - $44,5 млн.

У Беларусі зарэгістраваны 422 прадпрыемствы з брытанскім капіталам. У Вялікабрытаніі дзейнічаюць два суб'екты тавараправоднай сеткі беларускіх экспарцёраў - кампанія ВNK UK Ltd (даччыная структура ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія") і прадстаўніцтва ААТ "Авіякампанія "Белавія". У снежні 2015 года ў Лондане таксама зарэгістравана прадстаўніцтва ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

Вялікабрытанія ўваходзіць у лік краін, якія аказваюць значную гуманітарную дапамогу Беларусі. У Злучаным Каралеўстве дзейнічаюць звыш 100 сацыяльна-гуманітарных арганізацый, якія аказваюць садзейнічанне Беларусі ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі