Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Ліп 2017

Лукашэнка расказаў аб дзеяннях Беларусі ў сферы правоў чалавека і развіцці дэмакратыі

Лукашэнка расказаў аб дзеяннях Беларусі ў сферы правоў чалавека і развіцці дэмакратыі

5 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Беларусі робіцца ўсё, каб і правоў чалавека, і вяршэнства закону, і дэмакратыі ў краіне было не менш, чым у іншых дзяржавах Еўропы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні, прысвечаным урачыстаму адкрыццю ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля набыцця суверэнітэту мы паставілі перад сабой мэту пабудаваць дзяржаву для народа, дзе забяспечваецца поўнае і свабоднае развіццё асобы, захоўваюцца правы чалавека", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт закрануў пытанні, якія ўзнімаюцца парламентарыямі, у іх ліку правы чалавека, вяршэнства закону, дэмакратыя. "Мы робім усё, каб у Беларусі іх было не менш, чым у іншых дзяржавах Еўропы", - заявіў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, важнейшым элементам сістэмнага забеспячэння ўсяго комплексу правоў і свабод грамадзян стала распрацоўка першага ў гісторыі незалежнай Беларусі Нацыянальнага плана па правах чалавека. У яго рэалізацыю максімальна шырока ўключаны дзяржаўныя арганізацыі і грамадзянская супольнасць.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне нямала робіцца для народа. Вырашана праблема беднасці, захоўваюцца высокі ўзровень сацыяльнага забеспячэння грамадзян і мінімальны разрыў у даходах розных слаёў насельніцтва. Кожнаму гарантавана права на атрыманне адукацыі, па даступнасці якой Беларусь не ўступае самым высокаразвітым краінам, заўважыў ён.

"Наша дзяржава ўвайшла ў лік сусветных лідараў па ўзроўні развіцця аховы здароўя, медыцыны. Кожны грамадзянін незалежна ад дастатку мае магчымасць бясплатна атрымаць любы від медыцынскай дапамогі, у тым ліку самай высокатэхналагічнай", - канстатаваў беларускі лідар.

Беларусь 3 ліпеня адсвяткавала Дзень Незалежнасці, які адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад фашызму. "Ён сімвалізуе гістарычную пераемнасць самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, добрасуседства і шматвектарнасці знешняй палітыкі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі