Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Лют 2019

Лукашэнка прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі, Ірана і Турцыі

Лукашэнка прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі, Ірана і Турцыі

14 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лютага ў Сочы прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі, Ірана і Турцыі, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча прайшла ў фармаце чаяпіцця на тэрыторыі санаторыя "Русь". Да гэтага Уладзімір Пуцін, Рэджэп Таіп Эрдаган і Хасан Раўхані правялі чарговы трохбаковы саміт па сірыйскай тэматыцы. Як вядома, Расія, Іран і Турцыя з'яўляюцца краінамі - гарантамі астанінскага працэсу садзейнічання ўрэгуляванню канфлікту ў Сірыі.

Аб асобнай сустрэчы з удзелам ужо чатырох прэзідэнтаў стала вядома напярэдадні. Рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію супаў па часе правядзення з самітам, што стала добрай магчымасцю абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднай праблематыкі ў больш шырокім фармаце. Тым больш што не толькі з Расіяй, але і з Турцыяй, Іранам Беларусь звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны як у палітыцы, так і ў плане гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Беларусь, сама маючы статус міратворчай пляцоўкі, заўсёды выступала з выразнай пазіцыяй аб неабходнасці хутчэйшага ўрэгулявання лакальных канфліктаў у свеце, процідзейнічаючы тэрарызму.

13 лютага ў Краснай Паляне адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, у якой прынялі ўдзел і члены ўрадаў дзвюх краін. Акрамя дзелавога фармату кіраўнікі дзяржаў шмат часу ўдзялілі нефармальнай сустрэчы, у тым ліку разам пакаталіся на горных лыжах. Лідары краін пацвердзілі прыхільнасць да саюзніцкіх адносін і выказалі ўпэўненасць, што праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць, будуць знаходзіць сваё вырашэнне. У тым ліку закраналася тэматыка гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў энергетыцы і фінансах, бакі зверылі гадзіннікі па міжнародных пытаннях.

У прэзідэнтаў Беларусі і Расіі будзе магчымасць падрабязна абмеркаваць і гуманітарную тэматыку. Адпаведная сустрэча з удзелам профільных міністраў запланавана ў Сочы 15 лютага ў час наведвання адукацыйнага цэнтра "Сірыус".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі