Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Чэр 2016

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаў

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаў

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"З улікам адкрытасці беларускай эканомікі важным фактарам устойлівага развіцця нашай краіны з'яўляецца эфектыўная эканамічная дзейнасць, якая забяспечваецца збалансаванасцю ў знешнім гандлі і ўдзелам у міжнародным падзеле працы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, адной з ключавых мэт эканамічнай палітыкі Беларусі становіцца планамерная дыверсіфікацыя экспарту і раўнамернае размеркаванне гандлёвых сувязей па трох асноўных напрамках: Еўразійскім эканамічным саюзе, Еўрапейскім саюзе, а таксама партнёрах у Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Да 2020 года Беларусь плануе выйсці на прапарцыянальныя суадносіны па кожным з гэтых напрамкаў.

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаўКіраўнік дзяржавы прыняў даверчыя граматы паслоў Аўстраліі, Ганы, Гвінеі, Зімбабвэ, Рэспублікі Карэя, Нікарагуа, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Польшчы, Славакіі, Судана, Філіпін, Эфіопіі і Японіі.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў падтрыманні нарастаючай дынамікі супрацоўніцтва з ЕС. "Гэты год прынёс пазітыўныя зрухі ў нармалізацыі нашых адносін з Еўрасаюзам. Безумоўна, мы зацікаўлены ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязей з ЕС", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаўПрэзідэнт таксама бачыць вялікія перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння з дзяржавамі Афрыкі, у дынамічным развіцці якіх Беларусь зацікаўлена. Яшчэ адным з прыярытэтаў у знешняй палітыцы краіны, паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, па-ранейшаму з'яўляецца азіяцкі вектар.

Вялікі незадзейнічаны патэнцыял для ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы двухбаковага гандлю ёсць і ў адносінах з Аўстраліяй. У роўнай ступені Беларусь разлічвае на развіццё ўзаемадзеяння з краінамі амерыканскага рэгіёна. Надзейным палітычным і эканамічным саюзнікам у Цэнтральнай Амерыцы для Беларусі з'яўляецца Нікарагуа.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дзейнасць дыпламатаў у Беларусі абернецца адчувальнымі вынікамі, дасць магчымасць знайсці дадатковыя нішы і рэсурсы для ўмацавання гандлёва-эканамічных кантактаў і рэалізацыі значных міжнародных праектаў. "Хачу запэўніць, што з боку беларускіх дзяржаўных органаў і нашых грамадзян вам будуць аказаны ўсебаковая ўвага і садзейнічанне, а для работы будуць створаны самыя спрыяльныя ўмовы. У гэтым вы можаце не сумнявацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі