Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Apr 2016

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце АІС у Стамбуле

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце АІС у Стамбуле

14 красавіка, Стамбул /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які адкрыўся сёння ў Стамбуле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы выступіць на гэтым мерапрыемстве з прамовай. На палях саміту таксама плануюцца сустрэчы і перагаворы з лідарамі замежных краін.

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце АІС у СтамбулеЯк паведамлялася, саміт у Стамбуле праходзіць пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру".

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, у склад якой уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек. Беларусь і АІС маюць у многім супадаючыя падыходы і прыярытэты на міжнароднай арэне, у першую чаргу ў такіх сферах, як сямейныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека.Лукашэнка прымае ўдзел у саміце АІС у Стамбуле

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі