Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Чэр 2017

Лукашэнка прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС і Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Лукашэнка прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС і Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

29 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ля трапа самалёта Прэзідэнта Беларусі сустрэлі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Юрый Філатаў.

Лукашэнка прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС і Форуме рэгіёнаў Беларусі і РасііПасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета пройдзе 30 чэрвеня ў Вялікім Крамлёўскім палацы. Плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, у тым ліку вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, нарошчванне ўзаемадзеяння ў машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе, выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, прыярытэтныя напрамкі і першачарговых задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Чакаецца, што перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Бакі абмяркуюць найбольш важныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, абмяняюцца думкамі наконт міжнароднага парадку дня.

На гэты ж дзень запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў гэтым годзе прысвечаны развіццю міжрэгіянальнай кааперацыі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства.

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі буйнейшых расійскіх СМІ ў Клубе галоўных рэдактараў ТАССЛукашэнка праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі буйнейшых расійскіх СМІ Клуба галоўных рэдактараў у ТАСС

29 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі буйнейшых расійскіх сродкаў масавай інфармацыі Клуба галоўных рэдактараў у ТАСС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы абмяркоўваецца ўсебаковае развіццё беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку ў грамадска-палітычнай і інфармацыйнай сферах, узаемадзеянне дзвюх краін у фармаце розных інтэграцыйных аб'яднанняў, а таксама міжнародны парадак дня.

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі буйнейшых расійскіх СМІ ў Клубе галоўных рэдактараў ТАССМерапрыемства праходзіць паралельна з IV Форумам рэгіёнаў Беларусі і Расіі і напярэдадні пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі