У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Жнв 2016

Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам

Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 24 жніўня нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Акцёр напярэдадні позна вечарам прыляцеў у Мінск. Стывен Сігал супрацоўнічае з буйнейшай беларускай кампаніяй - распрацоўшчыкам анлайн-гульняў. Зрэшты, толькі дзелавым гэты візіт не стаў: кароткая экскурсія па Мінску, знаёмства з беларускай кухняй - за суткі знаходжання ў сталіцы акцёр паспеў многае.

Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам"Сёння адбылася нефармальная сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам Стывен Сігал, па яго ўласным прызнанні, марыў даўно і, збіраючыся ў Мінск, настойліва прасіў аб сустрэчы. Да Беларусі стаўленне ў госця асаблівае, яшчэ і таму, што, як высветлілася сёння, Стывен Сігал - наш зямляк, ёсць яго карані і ў Беларусі", - расказала прэс-сакратар.

Сустрэча з Прэзідэнтам атрымалася жывой і для госця вельмі пазнавальнай, з акцэнтам на сельскую гаспадарку. Пытанне сапраўды актуальнае, паколькі ўборачная ў краіне ў самым разгары. Стывену Сігалу паказалі тое, без чаго не абыходзіцца ніводная беларуская гаспадарка, найбольш папулярныя культуры - буракі, капусту, моркву. Тут жа ў полі адбылася і першая дэгустацыя.

Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам СігаламНазіраў госць і за ўборкай бульбы, а таксама бахчавых - культуры, якая становіцца ў Беларусі традыцыйнай. "Яшчэ пяць гадоў таму цяжка было ўявіць, што на нашай зямлі можна будзе вырошчваць такія кавуны, і сёння яны асабліва зацікавілі госця, - адзначыла прэс-сакратар. - За лёгкай вячэрай у рэзідэнцыі Прэзідэнта стравы беларускай кухні госці каштавалі літаральна "з градкі". Даспадобы прыйшліся халаднік, бульба і, вядома, беларускае сала. Натуральныя беларускія прадукты не пакінулі абыякавымі амерыканскіх гасцей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс