Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Сак 2015

Лукашэнка прапануе інтэнсіфікаваць узаемадзеянне Беларусі і Архангельскай вобласці

Лукашэнка прапануе інтэнсіфікаваць узаемадзеянне Беларусі і Архангельскай вобласці

30 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з Архангельскай вобласцю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок разглядае гэты першы візіт кіраўніцтва Архангельскай вобласці ў Беларусь як важны крок у развіцці ўсебаковых адносін. "Упэўнены, што разам нам удасца актывізаваць наша супрацоўніцтва, надаць імпульс кантактам на ўсіх узроўнях улады і адкрыць больш шырокія магчымасці для нашых вытворцаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам АрловымЗнешнегандлёвыя сувязі Беларусі з Архангельскай вобласцю развіваюцца вельмі дынамічна. Па выніках 2014 года ўзаемны тавараабарот у параўнанні з 2013 годам вырас больш як на 15 працэнтаў і перасягнуў $200 млн. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ёсць пэўны дысбаланс, адмоўнае сальда не на карысць Беларусі. "Думаю, што нам трэба сур'ёзна ў выніку гэтага візіту падумаць над тым, каб збалансаваць наш тавараабарот", - сказаў беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта, у Беларусі і Архангельскай вобласці вельмі значныя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. Перш за ўсё, размова можа ісці аб павелічэнні паставак беларускай тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свае паслугі, а таксама самыя сучасныя праекты будынкаў і збудаванняў могуць прапанаваць беларускія будаўнікі. Акрамя таго, Беларусь гатова пастаўляць сельскагаспадарчую прадукцыю і ў цэлым працаваць над умацаваннем сельгасгаліны Архангельскай вобласці. "Словам, вельмі шмат напрамкаў, якія могуць быць запатрабаваны вамі. Упэўнены, што сферы ўзаемных інтарэсаў значна шырэйшыя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам АрловымАляксандр Лукашэнка разлічвае, што ў час візіту дэлегацыі Архангельскай вобласці ў Беларусь будуць дасягнуты дамоўленасці, рэалізацыя якіх дасць магчымасць павысіць плённасць адносін.

У сваю чаргу Ігар Арлоў пацвердзіў інтарэс Архангельскай вобласці да развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі