Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Май 2015

Лукашэнка прапануе Кітаю разлічваць на магчымасці Беларусі ў цэнтры Еўропы

Лукашэнка прапануе Кітаю разлічваць на магчымасці Беларусі ў цэнтры Еўропы

4 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 мая даў інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі - Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая і інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падрабязна падзяліўся бачаннем будучага беларуска-кітайскіх адносін у кантэксце маючага адбыцца візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

"Нашы дружба і супрацоўніцтва правераны двума дзесяцігоддзямі мінімум, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - І, я думаю, кітайскае кіраўніцтва і кітайская дзяржава пераканаліся, што Беларусь - гэта салідны і сур'ёзны партнёр".

"Кітаю патрэбна дружалюбная краіна ў Еўропе. Калі ласка, разлічвайце на нашы магчымасці ў цэнтры Еўропы, давайце будзем супрацоўнічаць на карысць адзін аднаму", - сказаў Прэзідэнт Беларусі. На яго думку, Старшыня КНР вітае такі падыход. "Больш таго, кітайцы - вельмі асцярожныя людзі, яны ніколі не будуць супрацоўнічаць з праблемнымі дзяржавамі. Яны не хочуць лезці туды, дзе праблемы", - адзначыў беларускі лідар. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі няма праблем ні з кім, і кітайскі бок гэта цэніць.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь заўсёды падтрымлівала дружалюбныя адносіны з Кітаем. "І мне падабаецца гэты падыход кітайскага кіраўніцтва. Гэта ў прынцыпе наш падыход. Мы ніколі нікому не павінны ствараць праблем. Мы ідзём не супраць кагосьці, мы не сябруем супраць некага, мы сябруем у імя нашых народаў. Гэта таксама нікому праблем не стварае", - адзначыў Прэзідэнт.

"Таму ў нас ёсць вялікі Кітай, у Кітая ёсць вельмі дружалюбная краіна ў цэнтры Еўропы", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на шэраг пытанняў, што датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, урачыстых мерапрыемстваў у Беларусі і Кітаі з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны, некаторых актуальных міжнародных праблем, перспектыў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі