Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Май 2018

Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з 73-й гадавінай Перамогі

Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з 73-й гадавінай Перамогі

9 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, выдатным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.

"Сёння мы з пачуццём гонару, удзячнасці і смутку ўспамінаем усіх, хто падарыў нам будучыню, хто цаной найцяжэйшых выпрабаванняў, страты блізкіх або ўласнага жыцця абараніў сваю зямлю ад фашысцкага прыгнёту. Нашы дзяды і прадзеды, праявіўшы непахісны характар, адвагу і самаахвяраванне, здзейснілі вялікі подзвіг. Паказалі прыклад сапраўднага патрыятызму, безумоўнай любові да Радзімы. Дзякуючы сіле адзінства і з'яднанасці народаў упісалі ў старонкі агульнай гісторыі Вялікую Перамогу", - гаворыцца ў віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну, Прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі, Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву, Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.

Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў з Днём Перамогі старшыню ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Віншаванні з Днём Перамогі накіраваны старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну, генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Юрыю Хачатураву.

У адрас кіраўніка беларускай дзяржавы таксама паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў і палітычных дзеячаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі