Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Крс 2025

Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са светлым святам Вялікадня

Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са светлым святам Вялікадня
Фота з архiва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са светлым святам Вялікадня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У гэтыя дні праслаўляюцца адкупіцельны подзвіг Хрыста ў імя ўсяго чалавецтва і яго самазабыўнае служэнне людзям. Мільёны вернікаў, якія выбралі галоўнымі арыенцірамі дабро і міласэрнасць, з цеплынёй у душы сустракаюць Уваскрэсенне Хрыстова. Яно нясе ў дамы шчасце, радасць і любоў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі захавана прыхільнасць да хрысціянскіх каштоўнасцей, тут з асаблівым хваляваннем удзячны Госпаду за існуючыя мір і згоду.

"Няхай вас акружаюць узаемаразуменне, надзея і натхненне. Жадаю вам і вашым сем'ям жыццёвай раўнавагі, моцнага здароўя і поспехаў", - звярнуўся да суайчыннікаў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са светлым святам Вялікадня

Хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую са светлым святам Вялікадня.

У гэтыя дні праслаўляюцца адкупіцельны подзвіг Хрыста ў імя ўсяго чалавецтва і яго самазабыўнае служэнне людзям.

Мільёны вернікаў, якія выбралі галоўнымі арыенцірамі дабро і міласэрнасць, з цеплынёй у душы сустракаюць Уваскрэсенне Хрыстова. Яно нясе ў дамы шчасце, радасць і любоў.

На беларускай зямлі захавана прыхільнасць да хрысціянскіх каштоўнасцей. Тут з асаблівым хваляваннем удзячны Госпаду за існуючыя мір і згоду.

Няхай вас акружаюць узаемаразуменне, надзея і натхненне. Жадаю вам і вашым сем'ям жыццёвай раўнавагі, моцнага здароўя і поспехаў.

Аляксандр Лукашэнка.

20 красавіка 2025 г.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі