Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Стд 2016

Лукашэнка патрабуе падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці

Лукашэнка патрабуе падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці

21 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час наведвання вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінатор-Сэрвіс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава, урад, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў "не павінны бачыць у прыватніках нейкіх ворагаў, сапернікаў, а павінны ставіцца да іх, як і да дзяржаўных прадпрыемстваў". "Вы гэта называеце прыватна-дзяржаўнае партнёрства", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што прыватнікам трэба развівацца зыходзячы з патрабаванняў часу і на карысць людзям. "Калі з чагосьці малога пачыналі, то развівайцеся далей", - перакананы Прэзідэнт. Ён бачыць добрыя перспектывы для істотнага развіцця прыватных прадпрыемстваў.

Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў дзейнасць "Мінатор-Сэрвіса": "Перспектыва вашага і іншых прыватных прадпрыемстваў - каб яны выраслі ў магутныя структуры абароннага сектара, якія будуць працаваць не толькі на ўнутранае спажыванне, але і на знешняе". Ён звярнуў увагу на той факт, што істотная частка бюджэту фарміруецца за кошт прыватных прадпрыемстваў.

Аляксандру Лукашэнку расказалі аб тым, як стваралася ПУП "Мінатор-Сэрвіс". Яно было ўтворана на базе занядбанага прадпрыемства. За ўласныя грошы была створана новая вытворчасць, якая стала выпускаць прадукцыю. Такім чынам, з'явіліся новыя рабочыя месцы, выплачваюцца падаткі, вырабляецца прадукцыя. Пры гэтым на згаданым прадпрыемстве людзі атрымліваюць добрую зарплату - амаль $700. Як падкрэсліў Прэзідэнт, менавіта такой - спакойнай, эфектыўнай - і павінна быць прыватызацыя. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці. Яму расказалі аб перспектыўных праектах прадпрыемства.

Акрамя таго, Прэзідэнта праінфармавалі аб рабоце Дзяржкамваенпрама па ўключэнні ў абаронны сектар эканомікі прадпрыемстваў прыватных форм уласнасці і павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі