У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Ліс 2016

Лукашэнка патрабуе кардынальна выправіць сітуацыю ў сферы машынабудавання

Лукашэнка патрабуе кардынальна выправіць сітуацыю ў сферы машынабудавання

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыю ў сферы машынабудавання неабходна кардынальна выпраўляць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб стратэгіі развіцця беларускага машынабудавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што на нарадзе летам 2015 года было даручана выпрацаваць меры па развіцці машынабудаўнічых арганізацый краіны. Больш за год урад вызначаўся са стратэгіяй развіцця машынабудавання, спад у гэтай галіне зацягнуўся.

"Пры гэтым вядучым арганізацыям галіны была аказана значная дзяржпадтрымка. Машынабудаўнікам дапамаглі рэфінансаваць крэдытную запазычанасць, папоўніць абаротныя сродкі і тым самым стварыць перадумовы для эфектыўнай работы. Аднак істотных станоўчых вынікаў не назіраем. І за гэта нехта павінен адказаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛукашэнкаТолькі за 2014-2015 гады прадпрыемствы страцілі палавіну аб'ёму выпускаемай прадукцыі, у тым ліку амаль 25 працэнтаў за 2015 год. Пры існуючай нізкай базе мінулага года прамысловы патэнцыял галіны за студзень-кастрычнік 2016 года павялічаны ўсяго на 3 працэнты. "Калі мы і далей будзем развіваць вытворчасць у такім рэжыме і тэмпах, то для выхаду на ўзровень 2013 года спатрэбяцца, як вы разумееце, дзясяткі гадоў. Такія тэмпы недапушчальны. Сітуацыю трэба кардынальна выпраўляць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мяне цікавіць, ці ёсць ва ўрада сапраўды эфектыўныя меры для ўздыму галіны? Ці ведаюць кіраўнікі прадпрыемстваў шляхі вырашэння праблем?".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на нараду невыпадкова запрошана шырокае кола кіраўнікоў і спецыялістаў, якія працуюць непасрэдна над стварэннем, вытворчасцю, рэалізацыяй тэхнікі і аўтакампанентаў, а таксама прадстаўнікі арганізацый, якія набываюць і выкарыстоўваюць гэту прадукцыю. "Хацеў бы ад сённяшняй нарады атрымаць сумленную, шчырую і прынцыповую размову: што перашкаджае, што трэба зрабіць і як мы гэта будзем рабіць", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Лукашэнка патрабуе кардынальна выправіць сітуацыю ў сферы машынабудаванняПрэзідэнт запатрабаваў далажыць, як і ў якіх напрамках развіваецца сусветнае машынабудаванне і ці ўлічаны пры распрацоўцы беларускай стратэгіі гэтыя тэндэнцыі: якія ёсць праблемныя пытанні, без вырашэння якіх немагчыма ўстойлівая работа галіны. "Што мае намер зрабіць урад для пераадолення гэтых праблем у бліжэйшы перыяд? Якія фінансавыя рэсурсы і з якіх крыніц будуць прыцягнуты для выканання пастаўленых задач?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў праінфармаваць яго пра аб'ектыўную ацэнку кіруючага складу кадраў, якія будуць займацца рэалізацыяй стратэгіі развіцця беларускага машынабудавання. Ці здольны яны вырашыць задачы, што стаяць перад галіной.

Лукашэнка бачыць вялікія рэзервы для ўстойлівай работы прамысловай сферы ў Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс