Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Май 2016

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтва

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтва

12 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы на цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў туркменскага пасольства ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы лічыць глыбока сімвалічным, што ў знамянальныя для ўсіх краін Садружнасці Незалежнасці Дзяржаў, у тым ліку Туркменістана і Беларусі, дні святкавання Вялікай Перамогі адкрываецца ў цэнтры Мінска комплекс будынкаў пасольства брацкага Туркменістана. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што паўтара года таму яны разам з Прэзідэнтам Туркменістана закладвалі капсулу ў фундамент будынка. А сёння ўжо ўзведзены аб'ект, які па праву з'яўляецца дастойным архітэктурным упрыгажэннем сталіцы.

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтваАляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларуссю ўдзялялася максімум увагі на ўсіх этапах будаўніцтва комплексу. Гэта датычылася як устанаўлення адпаведных падатковых ільгот, так і стварэння інфраструктуры, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі.

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтва"Упэўнены, што пасольства стане цэнтрам прыцяжэння беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. А дыпламаты, якія будуць тут працаваць, унясуць свой важкі ўклад ва ўмацаванне шчырай дружбы паміж нашымі народамі і дзелавога партнёрства паміж дзяржавамі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтваЁн таксама падкрэсліў, што ў Беларусі вучыцца нямала туркменскіх студэнтаў, якія пасля вучобы павязуць з сабой часцінку беларускай душы і будуць у далейшым змацоўваць сваёй дзейнасцю беларуска-туркменскую дружбу. А аснова гэтай дружбы закладваецца ў Мінску.

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтва"Безумоўна, гэтым дэманструецца ўзаемная ўпэўненасць у доўгатэрміновым характары двухбаковых адносін, нацэленасць на іх развіццё і паглыбленне. Тым больш, што ў нас ёсць шэраг маштабных праектаў, рэалізацыя якіх паслужыць на карысць нашых краін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтваКіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на важнасці рэалізацыі буйных аб'ектаў, якія сумесна ўзводзяцца ў Туркменістане. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў супрацоўніцтве і ажыццяўленні сумесных праектаў няма вялікіх праблем. Але калі нават узнікаюць нейкія пытанні, яны своечасова вырашаюцца.

Лукашэнка: Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам двухбаковага супрацоўніцтваУрачыстая цырымонія адкрыцця комплексу будынкаў туркменскага пасольства адбылася з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Акрамя таго, у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі туркменскай дэлегацыі і студэнцкая моладзь, якая навучаецца ў Беларусі.

Афіцыйны візт Прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь праходзіць 11-12 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі