Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліс 2015

Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць захавання стабільнасці падатковай сістэмы Беларусі

Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць захавання стабільнасці падатковай сістэмы Беларусі

2 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць захавання стабільнасці падатковай сістэмы Беларусі. Такую задачу ён паставіў сёння на нарадзе па ўдасканаленні асобных пытанняў падаткаабкладання і спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На разгляд кіраўніка дзяржавы ўнесены праекты ўказаў, якія датычацца прывядзення ў адпаведнасць з падатковым кодэксам, што ўступіў у сілу з 1 студзеня, асобных нарматыўна-прававых актаў. Папраўкі закранаюць у асноўным арэндную плату за зямельныя ўчасткі і некаторыя адміністрацыйныя працэдуры, у прыватнасці, спагнанне дзяржпошлін, патэнтныя пошліны, консульскія зборы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што сістэма падаткаабкладання не можа быць застылай. "Зразумела, калі гэта сістэма, аптымізуючыся, падаткі змяншае, усе апладзіруюць, усе рады, - адзначыў Прэзідэнт. - Мала хто сёння думае аб тым, што падаткі - гэта, перш за ўсё дзяржава і стан гэтай дзяржавы, дзяржаўныя служачыя, урачы, настаўнікі, тыя, хто забяспечвае абарону, бяспеку".

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што падатковая сістэма павінна быць максімальна стабільнай. "Мы абяцалі людзям, што, прынамсі, на працягу фінансавага года нам кранаць сістэму падаткаабкладання нельга, а лепш пакінуць на працягу пяці гадоў усё нязменным, наколькі гэта магчыма, падчысціўшы недзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што размова павінна ісці, асабліва ў няпросты крызісны перыяд, не аб нейкіх маштабных новаўвядзеннях і падняцці падаткаў, а аб "падчыстцы".

Па выніках нарады кіраўнік дзяржавы адобрыў у цэлым прадстаўленыя яму на разгляд дакументы, даручыўшы ажыццявіць невялікую дапрацоўку з улікам праведзеных абмеркаванняў і ў бліжэйшы час унесці яму на падпісанне.

Як адзначыў па выніках нарады ў размове з журналістамі міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, змяненні, якія ўносяцца, маюць тэхнічны характар і не будуць закранаць і пагаршаць становішча падаткаплацельшчыкаў. "Ніякім чынам не маем намеру павышаць стаўкі асноўных падаткаў і пагаршаць іншыя ўмовы", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі