Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Ліс 2016

Лукашэнка падарыў Патрыярху Кірылу Слуцкі пояс і карціну з выявай храма ў Брэсце

Лукашэнка падарыў Патрыярху Кірылу Слуцкі пояс і карціну з выявай храма ў Брэсце

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Маскве ў храме Хрыста Збавіцеля павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 70-годдзем. У якасці падарунка кіраўнік дзяржавы паднёс юбіляру Слуцкі пояс і карціну, на якой прадстаўлены Свята-Мікольскі гарнізонны сабор у Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Патрыярх Кірыл цёпла віталі адзін аднаго. "Хачу вас павіншаваць не толькі ад сябе, але і ад беларускага народа, вы ведаеце, як вас любяць у Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы прывезлі вам знакавыя падарункі", - паведаміў кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў, што ў Беларусі аднавілі нацыянальны здабытак - Слуцкі пояс. А ў храме, які адлюстраваны на карціне, нядаўна пабываў Патрыярх Кірыл.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў прадстаяцелю Рускай праваслаўнай царквы моцы і здароўя.

Затым кіраўнік беларускай дзяржавы і патрыярх выйшлі для кароткай размовы.

Паказаны на карціне Свята-Мікольскі гарнізонны сабор у Брэсце пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя як зменшаная копія канстанцінопальскага храма Святой Сафіі. Гэты гарнізонны сабор наведалі ўсе расійскія імператары, пачынаючы з Аляксандра II, і прэзідэнты Расіі.

У ліпені 2015 года ў 74-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны Патрыярх Кірыл наведаў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і адслужыў у Свята-Мікольскім гарнізонным саборы памінальную літыю "ў памяць аб абаронцах Брэсцкай крэпасці і ўсіх загінулых у Вялікай Айчыннай вайне".

Раней Патрыярх Кірыл заяўляў, што з Брэстам яго звязвае і асабістае: "Мой родны дзядзька загінуў у Брэсцкай крэпасці або каля сцен Брэсцкай крэпасці - дакладна не вядома; мы доўгія гады лічылі, што ён прапаў без вестак, але потым стала зразумела, што ён быў забіты".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі