Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Aug 2016

Лукашэнка: Не зарабляць у Беларусі можа толькі лянівы

Лукашэнка: Не зарабляць у Беларусі можа толькі лянівы

15 жніўня, Маларыцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны меў магчымасць дастойнага заработку, аднак для гэтага неабходна прыкладаць намаганні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з жыхарамі Маларыты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць. Мы што, ваюем, вайна ў нас ідзе або яшчэ штосьці?.. Трэба проста крыху варушыцца", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожнаму, перш за ўсё, неабходна разлічваць на сябе. "Вы павінны разумець, што ніхто з ніадкуль грошы не возьме", - сказаў ён.

Лукашэнка: не зарабляць у Беларусі можа толькі лянівыРазам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава заўсёды акажа падтрымку тым, каму яна сапраўды неабходна. "Дапамагаць мы будзем. Калі вы зробіце крок, мы зробім насустрач крок (я маю на ўвазе ўсю краіну). А калі вы будзеце, апусціўшы рукі, сядзець і глядзець, што нехта вам штосьці прынясе, то, ведаеце, дапамагаюць таму, хто сам гэтага хоча", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што ў плане аказання дапамогі і падтрымкі ў прыярытэце ў дзяржавы шматдзетныя сем'і. "Для нас дэмаграфічная бяспека - гэта пытанне нумар адзін", - сказаў ён.

Яшчэ адна катэгорыя - ваенныя. "Ваенных трэба падтрымліваць, таму што яны не могуць зарабіць недзе на баку", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі