Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Чэр 2025

Лукашэнка назваў тэхналагічную мадэрнізацыю адным з асноўных пытанняў у супрацоўніцтве з Кітаем

Лукашэнка назваў тэхналагічную мадэрнізацыю адным з асноўных пытанняў у супрацоўніцтве з Кітаем

3 чэрвеня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў тэхналагічную мадэрнізацыю ў сферы прамысловасці адным з асноўных пытанняў у беларуска-кітайскім парадку дня. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на перагаворах у Пекіне з прадстаўнікамі кітайскіх дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заўтра мы сустракаемся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і адно з асноўных пытанняў - гэта машынабудаўнічая галіна і тэхналагічная мадэрнізацыя асобных напрамкаў прамысловасці ў Беларусі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я гэта сказаў таму, каб вы разумелі - гэта не мне належыць выдатная ідэя, якая вельмі патрэбна нашай эканоміцы сёння. Гэта ідэя Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які і ў Кітаі, як мы бачым, у свеце гэта ведаюць, нацэлены на навукова-тэхнічную, скажам нават, рэвалюцыю ў машынабудаванні".

"Я вельмі ўдзячны свайму даўняму сябру і калегу за тое, што ён падключыў Беларусь да гэтага працэсу, які ў Кітаі набраў вельмі высокія тэмпы - мадэрнізацыі і (стварэння. - Заўвага БЕЛТА) высокага ўзроўню вытворчасці", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі