Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Jul 2015

Лукашэнка нацэльвае выпускнікоў ваенных ВНУ выкарыстоўваць свае веды і вопыт для забеспячэння нацбяспекі

Лукашэнка нацэльвае выпускнікоў ваенных ВНУ выкарыстоўваць свае веды і вопыт для забеспячэння нацбяспекі

7 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Выпускнікі ваенных ВНУ павінны выкарыстоўваць усе свае веды і вопыт для павышэння эфектыўнасці і забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што "мы забяспечваем не толькі свой суверэнітэт, але і цесна ўзаемадзейнічаем з партнёрамі па Саюзнай дзяржаве і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы".

Лукашэнка нацэльвае выпускнікоў ваенных ВНУ выкарыстоўваць свае веды і вопыт для забеспячэння нацбяспекіАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах як ніколі важна вывучаць новыя формы ваенных дзеянняў, адсочваць зменлівую абстаноўку ў свеце. "Мы бачым, што ўзброеныя сутыкненні адбываюцца на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, у нашай брацкай Украіне. Сур'ёзную заклапочанасць выклікае актыўнасць паўночнаатлантычнага альянсу ва Усходняй Еўропе", - канстатаваў Прэзідэнт. Ён дадаў, што цяпер спосабы і формы вядзення вайны істотна змяніліся і сілавыя структуры Беларусі павінны дынамічна развівацца і ісці ў нагу з часам. "Таму сістэма абароны нашай краіны мае патрэбу ў пастаянным удасканаленні. Прыйшоўшы на новае месца службы, у свае падраздзяленні, вырашэнне гэтай задачы стане вашым непасрэдным абавязкам і вашай штодзённай работай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да выпускнікоў, якія, паводле яго слоў, "павінны выкарыстоўваць усе свае веды і вопыт для павышэння эфектыўнасці і забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны".

Прэзідэнт адзначыў, што карпатлівае выбудоўванне надзейнай сістэмы абароны, стварэнне мабільнай, высокапрафесійнай, баяздольнай арміі, якая можа процістаяць любым пагрозам сучаснасці, застаецца задачай першараднай важнасці на працягу двух дзясяткаў гадоў суверэннага развіцця Беларусі.Лукашэнка нацэльвае выпускнікоў ваенных ВНУ выкарыстоўваць свае веды і вопыт для забеспячэння нацбяспекі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі