Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Чэр 2020

Лукашэнка накіраваўся на адкрыццё мемарыяла савецкаму салдату пада Ржэвам

Лукашэнка накіраваўся на адкрыццё мемарыяла савецкаму салдату пада Ржэвам
Фота ТАСС - БЕЛТА

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыме ўдзел у адкрыцці Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату.

Мемарыяльны комплекс узведзены ля вёскі Харошава Ржэўскага раёна Цвярской вобласці паблізу федэральнай аўтамабільнай трасы М9 Масква - Рыга. Ён створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы, Мінкультуры Расіі і ўрада Цвярской вобласці. Мемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў баях пада Ржэвам у 1942-1943 гадах.

Цэнтральным аб'ектам комплексу з'яўляецца 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане.

У комплекс уваходзіць музейна-гістарычны павільён. Музей аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, з дапамогай якога наведвальнікі могуць азнаёміцца з фатаграфіямі, франтавымі пісьмамі, апавяданнямі, успамінамі ўдзельнікаў Ржэўскай бітвы.

Як паведамлялася БЕЛТА, аб планах пабываць на адкрыцці мемарыяла Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 чэрвеня ў Салігорску. Раней наведаць гэта мерапрыемства яго запрасіў Уладзімір Пуцін. "Мы выбіраем час, як паехаць. Шукаем момант, каб паехаць і абмеркаваць (з Прэзідэнтам Расіі. - Заўвага БЕЛТА) там жа некаторыя пытанні нашага далейшага супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі