Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Май 2017

Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні з нагоды Дня Перамогі лідарам краін СНД і Грузіі

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 72-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, значным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 9 мая - гэта сімвал мужнасці, адвагі, патрыятызму і гонару.

"Гэта свята нагадвае нам аб сумесным шляху, пройдзеным брацкімі народамі, аб адзінстве гісторыі і духоўнага вопыту, перамогах і перажытых выпрабаваннях, - гаворыцца ў віншавальным пасланні беларускага лідара Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. - Сімвалічна, што беларусы і расіяне беражліва захоўваюць памяць аб вялікім подзвігу продкаў, перадаюць з пакалення ў пакаленне гістарычную праўду аб той страшнай вайне і разам ствараюць будучыню".

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні таксама Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Сержу Саргсяну, Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Алмазбеку Атамбаеву, Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіяеву, Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку і Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі.

Акрамя таго, кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны таксама Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі