Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Крс 2022

Лукашэнка: на Вялікдзень з новай сілай абуджаюцца вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі бліжняму

Лукашэнка: на Вялікдзень з новай сілай абуджаюцца вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі бліжняму

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свята Вялікадня для кожнага верніка непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання Хрыста, яго бескарыслівым служэннем людзям.

"У гэтыя дні сэрца кожнага верніка замірае ў чаканні добрай весткі і цуду ўваскрэсення Хрыстовага, дзякуючы якому ў душы з новай сілай абуджаюцца любоў і дабро, вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі бліжняму. Няхай радасць светлага свята захавае ў нашых дамах цяпло, мір і спакой, умацуе ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Хрыстовым Уваскрэсеннем.

Свята Вялікадня для кожнага з нас непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання Хрыста, яго бескарыслівым служэннем людзям.

У гэтыя дні сэрца кожнага верніка замірае ў чаканні добрай весткі і цуду ўваскрэсення Хрыстовага, дзякуючы якому ў душы з новай сілай абуджаюцца любоў і дабро, вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі бліжняму.

Няхай радасць светлага свята захавае ў нашых дамах цяпло, мір і спакой, умацуе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, любві і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі