Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Снж 2019

Лукашэнка на сустрэчы з Сергяенкам і Качанавай анансаваў кантакты з кіраўніцтвам Расіі

Лукашэнка на сустрэчы з Сергяенкам і Качанавай анансаваў кантакты з кіраўніцтвам Расіі

10 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай, якая раней працавала на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы дэталёва абмеркаваць пытанні функцыянавання Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталлю Качанаву ён павіншаваў з выбраннем на высокую пасаду. "Папрасіў бы вас не расслабляцца, таму што абавязкаў у вас і па ранейшых службовых абавязках будзе дастаткова (я іх ужо анансаваў). Асабліва Мінск (Наталля Качанава курыруе работу ў сталіцы ў якасці ўпаўнаважанага Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА). І Ігару Пятровічу трэба будзе дапамагаць у тым плане, каб ён увайшоў у курс справы хутчэй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён заўважыў, што з 25 снежня па 10 студзеня - перыяд розных свят і прымеркаваных да іх мерапрыемстваў: "Гэта суцэльныя мерапрыемствы. Практычна кожны дзень з удзелам Прэзідэнта".

"Больш таго - мы цяпер размаўлялі з прэм'ер-міністрам Расіі. І дамовіліся, што, акрамя ўсяго іншага, недзе ў пераднавагоднія дні (не ведаю, як у нас атрымаецца тут, унутры краіны, у сувязі з маім графікам, і ў іх жа свой графік, таксама ўрачыстасці гэтыя) мы недзе сустрэнемся. І не толькі з Прэзідэнтам Расіі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм'ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія датычацца нашых урадаў. І я хацеў бы на пэўныя тэмы, каб гэта размова з Дзмітрыем Анатольевічам (Мядзведзевым. - Заўвага БЕЛТА) адбылася", - заявіў беларускі лідар.

"Ён з задавальненнем згадзіўся, што мы недзе сустрэнемся, знойдзем момант. Кажа, нават і ў Мінск можа прыехаць. Думаю, мы знойдзем месца, дзе сустрэцца. Магчыма, яшчэ давядзецца пасля 20-га (снежня. - Заўвага БЕЛТА) сустрэцца і з Прэзідэнтам Расіі, каб ужо канчаткова расставіць кропкі над "і" па важнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў і, галоўнае, нашых эканомік", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі