1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У 80-годдзе Вялікай Перамогі мы з асаблівым пачуццём удзячнасці аддаём даніну павагі тым гераічным пакаленням, якія самааддана абаранялі краіну, адраджалі яе з руін, затым укладвалі ўсе сілы ў станаўленне Беларусі як незалежнай і квітнеючай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - Вашы лёсы залатымі ніткамі ўплецены ў гісторыю нашай агульнай Радзімы, мудрасць і бясцэнны вопыт сталі трывалым фундаментам яднання і згоды ў грамадстве".
Прэзідэнт адзначыў, што прадстаўнікі старэйшага пакалення сёння прадаўжаюць уносіць значны ўклад у развіццё краіны, перадаяце свае веды моладзі, з'яўляюцца захавальнікамі духоўных традыцый беларускага народа.
"Аддаўшы шмат гадоў стваральнай працы, выгадаваўшы дзяцей і ўнукаў, вы заслужылі пашану і павагу. Вашы сацыяльны дабрабыт і якасць жыцця з'яўляюцца найважнейшым прыярытэтам дзяржавы. Так будзе і ў далейшым", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў Дзень пажылых людзей пажадаў усім мірнага неба над галавой, актыўнага і здаровага даўгалецця, узаемаразумення з роднымі людзьмі і шчасця.
Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей.
У 80-годдзе Вялікай Перамогі мы з асаблівым пачуццём удзячнасці аддаём даніну павагі тым гераічным пакаленням, якія самааддана абаранялі краіну, адраджалі яе з руін, затым укладвалі ўсе сілы ў станаўленне Беларусі як незалежнай і квітнеючай дзяржавы.
Вашы лёсы залатымі ніткамі ўплецены ў гісторыю нашай агульнай Радзімы, мудрасць і бясцэнны вопыт сталі трывалым фундаментам яднання і згоды ў грамадстве.
Сёння вы прадаўжаеце ўносіць значны ўклад у развіццё краіны, перадаяце свае веды моладзі, з'яўляецеся захавальнікамі духоўных традыцый беларускага народа.
Аддаўшы шмат гадоў стваральнай працы, выгадаваўшы дзяцей і ўнукаў, вы заслужылі пашану і павагу. Вашы сацыяльны дабрабыт і якасць жыцця з'яўляюцца найважнейшым прыярытэтам дзяржавы. Так будзе і ў далейшым.
Жадаю вам мірнага неба над галавой, актыўнага і здаровага даўгалецця, узаемаразумення з роднымі людзьмі і шчасця.
Аляксандр Лукашэнка,
1 кастрычніка 2025 года.