Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Jun 2015

Лукашэнка: Мемарыял у Трасцянцы - сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва Еўропы

Лукашэнка: Мемарыял у Трасцянцы - сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва Еўропы

22 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мемарыял у Трасцянцы - гэта сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ўсёй Еўропы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня на мітынгу-рэквіеме "Вароты памяці", прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад архітэктарамі стаіць няпростая задача - увекавечыць памяць аб ахвярах фашызму, захаваць гістарычную дакладнасць і стварыць поўную карціну перажытых пакут народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, мемарыяльная кампазіцыя павінна стаць сведчаннем страшнай трагедыі, якая разгарнулася ў цэнтры Еўропы, на беларускай зямлі. "Узвядзенне манумента "Вароты памяці" стала сапраўды агульнанародным праектам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Адкрыты дабрачынныя рахункі, на якія паступаюць грошы ад грамадзян і арганізацый. Частка сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, таксама была накіравана на будаўніцтва манумента".

Лукашэнка: Мемарыял у Трасцянцы - сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ЕўропыНа думку Прэзідэнта, боль Трасцянца падзяляюць з намі грамадзяне многіх краін. На ажыццяўленне гэтага праекта актыўна пералічваюцца сродкі ад замежных мецэнатаў. На мерапрыемстве прысутнічаюць прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і замежныя госці. "Паколькі помнік у Трасцянцы - гэта сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ўсёй Еўропы. Дэвіз "Ніхто не забыты, нішто не забыта" аб'ядноўвае ўсіх нас. Словы глыбокай удзячнасці мы гаворым тым, хто ўвасабляе ў жыццё гэты маштабны праект, хто аказваў і аказвае ўсебаковую дапамогу ў яго рэалізацыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Мемарыял у Трасцянцы - сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ЕўропыЁн таксама адзначыў: "Няхай гэты помнік служыць збліжэнню людзей у імя ідэалаў дабра і міласэрнасці. Няхай ён нагадвае нам, нашым дзецям, нашым унукам, як важна цаніць і аберагаць мір і грамадскую згоду. І няхай ён ніколі і нікому не дазволіць забыць аб тым, да якіх жахлівых трагедый прыводзяць ідэі нацызму, нецярпімасці і імкнення навязваць сваю волю сілай зброі".

Лукашэнка: Мемарыял у Трасцянцы - сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ЕўропыАляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна зрабіць усё, каб на нашай зямлі заўсёды перамагалі прынцыпы гуманнасці, узаемапавагі і гістарычнай памяці.

У ходзе мітынгу-рэквіема кіраўнік дзяржавы таксама ўсклаў кветкі да манумента "Вароты памяці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі