Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Aug 2019

Лукашэнка: магчымасці супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана яшчэ больш важкія, чым дасягненні

Лукашэнка: магчымасці супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана яшчэ больш важкія, чым дасягненні

28 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць вялікія магчымасці і перспектывы для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з Казахстанам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з паслом Казахстана Ермухаметам Ертысбаевым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перспектывы і магчымасці ў нас яшчэ больш важкія, чым тыя вынікі, якіх мы дасягнулі. Вы як пасол самі цудоўна разумееце, што з такой развітой інтэграцыяй, якая ў нас з вамі існуе, мы не павінны разважаць пра мільярд тавараабароту. Гэта павінны быць мільярды долараў тавараабароту. І мы гэта можам зрабіць", - сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт адзначыў высокі ўзровень адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. "Справа, якой вы займаліся апошнія гады, будучы паслом вельмі дружалюбнай краіны, мае вельмі добрыя вынікі. У нас вельмі добрыя адносіны з Казахстанам. Яны могуць параўнацца толькі з адносінамі Беларусі з Расіяй. Гэта дзве краіны, якія разам з Беларуссю заўсёды былі ініцыятарамі самых добрых адносін паміж народамі, асабліва пасля распаду Савецкага Саюза. Мы заўсёды ініцыіравалі інтэграцыйныя працэсы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на вельмі блізкія адносіны дзвюх краін у эканоміцы. "Эканоміка - фундамент усіх адносін. Няма эканомікі - няма ніякай ні дыпламатыі, ні палітыкі. Ёсць гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзяржавамі, значыць, выбудуецца і надбудова ў выглядзе палітычных кантактаў. У гэтых адносінах нам няма ў чым папракнуць Казахстан, як Казахстану папракнуць Беларусь таксама няма ў чым", - сказаў Прэзідэнт.

Беларусь і Казахстан канструктыўна супрацоўнічаюць на пляцоўках міжнародных арганізацый, на ўзаемнай аснове аказваецца падтрымка па ключавых пытаннях. Дагаворна-прававая база ўключае больш за 60 пагадненняў. Асноватворным дакументам з'яўляецца міждзяржаўны Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года. А ў сферы практычнага ўзаемадзеяння - "Дарожная карта" развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі на 2019-2020 гады.

Па выніках 2018 года тавараабарот дасягнуў $896 млн (130 працэнтаў да ўзроўню 2017 года), экспарт - $783,7 млн (132,3 працэнта), імпарт - $112,3 млн (115,6 працэнта). Аб'ём гандлю паслугамі ў 2018 годзе склаўся ў памеры $153,2 млн. Аб'ём казахстанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў мінулым годзе перасягнуў $18,8 млн (рост у 4,8 раза да ўзроўню 2017 года). У студзені-чэрвені 2019 года тавараабарот склаў $481,7 млн (111,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года).

Ключавымі пазіцыямі беларускага экспарту цяпер з'яўляюцца трактары і седлавыя цягачы, малако і малочныя прадукты, сметанковае масла, машыны для ўборкі сельскагаспадарчых культур, калійныя ўгнаенні, мэбля, ялавічына, грузавыя аўтамабілі, сыры і тварог. Аснову імпарту з Казахстана фарміруюць нафтапрадукты, каменны вугаль, нафтавыя газы, бавоўнавае валакно, насенне лёну, неапрацаваны алюміній.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае больш за 40 кампаній, створаных з прыцягненнем беларускага капіталу, а таксама больш за 170 суб'ектаў дылерскай сеткі. Функцыянуюць 8 сумесных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання.

У Беларусі дзейнічаюць 49 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам, у тым ліку 13 сумесных і 36 замежных. У Казахстане працуюць 256 арганізацый з беларускім удзелам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі