Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Жнв 2016

Лукашэнка: Калі ў настаўнікаў не будзе дастойнага статусу і зарплаты, дзяржава страціць лепшыя кадры

Лукашэнка: Калі ў настаўнікаў не будзе дастойнага статусу і зарплаты, дзяржава страціць лепшыя кадры

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі ў беларускіх настаўнікаў не будзе дастойнага статусу і зарплаты, дзяржава страціць лепшыя педагагічныя кадры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб ходзе прыёмнай кампаніі і падрыхтоўцы сістэмы адукацыі да новага 2016/2017 навучальнага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне статусу педагагічнага работніка, скажу дакладней - настаўніка, перш за ўсё сярэдняй школы, ужо набыло не проста грамадскае гучанне, а палітычнае. Па многіх прычынах. На настаўніку заўсёды ляжала цяжкая місія, і ніколі багатымі настаўнікі не былі. Не зусім багатыя яны і сёння. Але нагрузку на іх, у тым ліку палітычную, мы ўскладваем вялікую, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вазьміце парламенцкія выбары, нядаўнія прэзідэнцкія выбары: хто складаў аснову палітычнага ядра, якое праводзіла галоўную палітычную кампанію? Настаўнікі, урачы, дзяржаўныя служачыя. І сёння гэтыя катэгорыі грамадзян, якія забяспечваюць стабільнасць у нашай дзяржаве, неабгрунтавана, напэўна, пакрыўджаны. Але, перш за ўсё, настаўнік".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што далёкі ад папулізму "проста павысіць зарплату настаўнікам і кропка". "Я не хачу так ставіць пытанне. Я хачу сказаць па-іншаму: сітуацыя з матэрыяльным забеспячэннем настаўніцтва далей нецярпіма, таму давайце настаўніка нагрузім настолькі, наколькі ён павінен быць загружаны, але будзем плаціць дастойную зарплату. Мы настаўніка не страцім: настаўнікі былі і заўсёды будуць. Але мы вымываем самыя моцныя кадры з сістэмы нашай адукацыі, перш за ўсё школы. Мы страчваем самых лепшых настаўнікаў", - дадаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што мы часта задаёмся пытаннем, чаму жанчын больш за ўсё сярод настаўнікаў. "Здаўна мужчына - карміцель. І што, калі ён настаўнік, ён пракорміць сям'ю на гэту зарплату? Таму жанчына застаецца, а мужчыны ідуць шукаць новую, больш аплатную работу. Такім чынам мы страчваем мужчынскую частку нашага настаўніцтва. Гэта не зусім добра", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што статус настаўніка трэба павышаць. "Перш за ўсё ён залежыць ад самога настаўніка. Таму давайце загружаць настаўніка такім чынам, каб сапраўды яго статус быў высокі. Каб у вёсцы і ў горадзе, асабліва ў вёсцы, настаўнік быў галоўнай дзеючай асобай, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - З іншага боку, і дзяржава павінна падставіць сваё плячо. Гэта дрэнна, калі ўжо сёння настаўнік у добрых, сярэдніх гаспадарках мае палавіну зарплаты ад механізатара, даяркі. Гэта ненармальна. Таму гэта пытанне карэннае, цэнтральнае. Як бы мы ад яго ні адыходзілі, як бы мы сябе ні заспакойвалі, што настаўнікі не ставяць перад намі нейкіх матэрыяльных пытанняў, мы дакладна павінны разумець, што для кожнага чалавека гэта важны момант. А для настаўнікаў архіважны, паколькі іх сярэдняя заработная плата ніжэйшая, чым па краіне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі