Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Сак 2015

Лукашэнка: I эканамічна, і палітычна напярэдадні 70-годдзя Перамогі мы павінны прадэманстраваць адзінства

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым20 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. І эканамічна, і палітычна напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі мы павінны прадэманстраваць сваё адзінства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым, якая праходзіць у Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напярэдадні 70-годдзя Перамогі зразумела, што мы павінны быць разам. Вельмі ўжо шмат выклікаў, дайшло ўжо да гісторыі, у тым ліку са спробай нават не перапісаць, а перакрэсліць нашу агульную гісторыю, таму і эканамічна, і палітычна мы павінны напярэдадні 70-годдзя Перамогі прадэманстраваць сваё адзінства", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам НазарбаевымАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што кожны год даводзіцца рэагаваць на новыя выклікі. На яго думку, час пацвярджае, што Еўразійскі эканамічны саюз быў створаны своечасова. "Больш таго, гэта не проста дэкларацыя - мы вялікую колькасць дакументаў прынялі, фармалізавалі яго, падпісаўшы шэраг пагадненняў. І ў рамках нашага саюза мы павінны рэагаваць на гэтыя выклікі", - сказаў беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што не трэба забываць і аб іншых членах саюза, якім павінны быць прапанаваны варыянты развіцця падзей на перспектыву.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі