Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Sep 2016

Лукашэнка: Галоўнымі каштоўнасцямі для беларусаў з'яўляюцца мір, дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні

Лукашэнка: Галоўнымі каштоўнасцямі для беларусаў з'яўляюцца мір, дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні

8 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Галоўнымі каштоўнасцямі для сучасных беларусаў з'яўляюцца мір на зямлі, дабрабыт у доме і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы ўзнагароджваем тых, хто ахоўвае рубяжы Радзімы, здароўе людзей, уносіць прыкметны ўклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На мерапрыемстве вытворчы сектар прадстаўлялі кіраўнікі і супрацоўнікі некаторых прадпрыемстваў. Сярод іх - ААТ "Волатаўта", завод дакладнай электрамеханікі, Мінскі завод колавых цягачоў, ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання".

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра СукалыПрэзідэнт звярнуў увагу, што адметнасцю гэтых арганізацый стала ўкараненне ўласных распрацовак і развіццё новых для краіны галін. Паводле яго слоў, яшчэ з савецкіх часоў дасягненні беларускіх канструктараў былі вядомы і прызнаны ў свеце. "Прыемна бачыць, што традыцыі нашых выдатных вучоных прадаўжаюць актыўна развівацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" I ступеніУ гэты ўрачысты дзень ушаноўвалі вялікую групу людзей у пагонах. "З году ў год вы забяспечваеце высокую гатоўнасць да абароны нашай Радзімы, адстойваеце яе бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць, падтрымліваеце мір і стабільнасць на беларускай зямлі", - адзначыў Прэзідэнт.

Работнік "Магілёўэнерга" Дзмітрый Жарыкаў узнагароджаны медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый"Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што дастойна праявілі сябе работнікі ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Магілёўэнерга" ў экстрэмальных умовах пры ліквідацыі наступстваў цыклону "Даніэла". Паказаўшы высокі прафесіяналізм і зладжанасць у рабоце, яны аператыўна і якасна аднавілі электразабеспячэнне ў пацярпелых населеных пунктах, на вытворчых аб'ектах Магілёўскай вобласці, за што ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод.

У ліку тых, хто атрымаў ордэны і медалі з рук кіраўніка дзяржавы, - будаўнікі. У прыватнасці, работнікі ЗАТ "Мінскае спецыялізаванае ўпраўленне нумар 217", на рахунку якога ўзведзеныя аб'екты сацыяльна-культурнай сферы ў Мінску і Мінскай вобласці.

Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагародАкрамя таго, кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на высокім узроўні прафесіяналізму беларускіх медыкаў. "Калі яны атрымліваюць самыя сучасныя інструменты ў рукі, то робяць цуды", - заўважыў ён. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што медыцынскія напрамкі ў краіне сталі больш актыўна развівацца пасля чарнобыльскай трагедыі. У Беларусі вельмі шмат зроблена для развіцця медыцыны. Прэзідэнт запэўніў, што на дзяржаўным узроўні і ў далейшым будуць прымацца неабходныя меры для развіцця аховы здароўя і аказання на высокім узроўні медыцынскай дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў заслугі айчынных вучоных у асобе прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі Беларусі.

Намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі, начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Прэзідэнт закрануў тэму далейшага развіцця абараназдольнасці краіны. "Галоўная задача - абараніць нашу краіну. Мы нічога лішняга не хочам. Мы хочам, каб на нашым кавалачку зямлі, адносна невялікім, але не такім і малым, мірна жылі нашы дзеці. Каб яны жылі ў такой бяспечнай краіне, у якой жывём мы. Вось і ўся наша праблема, якую мы хочам вырашыць. Ну і яшчэ крышачку каб былі багацейшыя, гэта залежыць не толькі ад дзяржавы, але і асабіста ад усіх нас", - падкрэсліў ён.

Намеснік старшыні Следчага камітэта Валерый Гайдучонак узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені"Таму давайце спакойна жыць і дзейнічаць. Калі хто-небудзь захоча штосьці вялікае стварыць асабіста, мы яму дапаможам. Калі хто-небудзь захоча мець свой кавалак зямлі і вырошчваць на ім хлеб - мы яму дапаможам. Але калі хто-небудзь хоча працаваць у калектыве - для гэтага ёсць усе ўмовы", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ўручэнне дзяржаўных узнагарод і прысваенне ганаровых званняў - гэта знамянальная падзея ў жыцці, знак асаблівай павагі да заслуг перад краінай і народам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі