Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Стд 2015

Лукашэнка: Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі мер па паляпшэнні становішча моладзі

Лукашэнка: Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі мер па паляпшэнні становішча моладзі

20 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі канкрэтных мер, накіраваных на паляпшэнне становішча моладзі ў краіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць таго, што моладзь адкрыта ў шырокім складзе намячае стратэгію дзеянняў БРСМ, ацэньвае работу кіраўніцтва арганізацыі і актыву.

"Нашы з вамі рэгулярныя стасункі - гэта добры прыклад таго, як павінны будавацца адносіны дзяржавы і грамадскіх арганізайцый, - адзначыў Прэзідэнт. - Гэта рэальная магчымасць выказаць сваю пазіцыю па актуальных пытаннях жыцця, данесці ад імя моладзі прапановы і быць пачутымі. А для дзяржавы - гэта добрая пляцоўка, каб разумець, чым жыве моладзь, і знаходзіць найлепшыя формы ўзаемадзеяння на карысць нашай Радзімы".

Лукашэнка: Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі мер па паляпшэнні становішча моладзіЦікава пачуць, як мысліць моладзь, што лічыць важным і карысным для краіны. "І калі ў нас дыялог, то важна, каб і вы мяне не толькі паслухалі, але і пачулі, аб'ектыўна ацанілі ўсё тое, што робіцца ў нашай маладой суверэннай дзяржаве для вас, для паспяховага сучаснага і ўпэўненай будучыні", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што сёння ва ўсім свеце, Беларусь не з'яўляецца выключэннем, запатрабаваны моцныя, самастойныя, мэтанакіраваныя людзі. Яны патрэбны ўсюды - на вытворчасці і ў палітыцы, у бізнесе і ў навуцы, у адукацыі і дзяржкіраванні. Гэта рухавік прагрэсу, ад энергіі і моцы якога залежыць дынаміка развіцця грамадства.

Лукашэнка: Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі мер па паляпшэнні становішча моладзіАляксандр Лукашэнка адзначыў: "Беларусь - адна з нямногіх дзяржаў, дзе маладзёжнаму руху ўдзяляецца асаблівая ўвага. Як кіраўнік дзяржавы я стаўлю ў шэраг першарадных стратэгічных задач фарміраванне такога маладога пакалення, якое складала б ядро нашай працавітай, адукаванай і здаровай нацыі".

"Дзяржава ніколі не пакіне маладых людзей сам-насам са сваімі праблемамі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы гатовы выбудоўваць нашы адносіны з моладдзю на поўным узаемным даверы. Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі канкрэтных мер, накіраваных на паляпшэнне становішча моладзі ў краіне".

На думку Прэзідэнта, адказнасць, самастойнасць, ініцыятыва павінны стаць галоўнымі рысамі пакалення моладзі, а разам з ім - і ўсёй краіны. У сваю чаргу дзяржава, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, не здымае з сябе задачы стварэння неабходных умоў для самарэалізацыі і адукацыі моладзі. "Дзяржава па-ранейшаму будзе стаяць на яе абароне, дапамагаць у адаптацыі да сучасных умоў, каб мы ўсе разам змаглі пайсці далей, да больш высокай якасці жыцця", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі