Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліп 2020

Лукашэнка: дзякуючы вытокам нацыянальных традыцый беларусы застаюцца самабытным і незалежным народам

Лукашэнка: дзякуючы вытокам нацыянальных традыцый беларусы застаюцца самабытным і незалежным народам

12 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы вытокам нацыянальных традыцый беларусы застаюцца самабытным і незалежным народам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на свяце "Александрыя збірае сяброў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, свята ў Александрыі вяртае да вытокаў нацыянальных традыцый. "У многім дзякуючы ім, гэтым вытокам, мы былі, ёсць і застанёмся беларусамі - самабытным і незалежным народам", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, пад'язджаючы да канцэртнай пляцоўкі, задумаўся над пытаннем: што самае важнае, цяжкае і непрыемнае ў жыцці? "Гэта не хвароба, гэта не штосьці іншае. Самае галоўнае тое, што час няўмольна рухаецца наперад. Зусім нядаўна мы з вамі праводзілі тут першае свята, а сёння - ужо больш за дзясятак на гэтай багатай, добрай зямлі, на беразе гэтай цудоўнай ракі (Днепр. - Заўвага БЕЛТА), якая аб'ядноўвае лёсы трох славянскіх народаў: нашых расіян, нашых украінцаў і беларусаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Рады, што мы сёння сабраліся тут разам. Паглядзелі адзін аднаму ў вочы, пагаварылі са старэйшымі і старымі таварышамі, набылі новых сяброў. Мы ўдыхнулі поўнымі грудзьмі летняе, напоўненае водарам мёду і спеючага калосся паветра беларускіх палёў. Мы пачулі спеў птушак, убачылі зорнае неба без гарадскіх агнёў. Мы маем магчымасць зноў паглыбіцца ў тое, што было самым звычайным у нашым басаногім дзяцінстве, але стала для многіх у сучасным свеце сапраўднай раскошай", - заўважыў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што такую цудоўную магчымасць вось ужо больш за 10 гадоў дае гэты народны фестываль у Александрыі з вельмі цёплай, добрай і светлай атмасферай. Паводле яго слоў, сотні тысяч гледачоў, гаспадары рамесных і фермерскіх падворкаў, беларускія і замежныя артысты, якія імкнуцца прыехаць на свята (і гэты няпросты год не стаў выключэннем), не проста сталі сябрамі, а амаль парадніліся. "Паколькі шчырая дружба, жаданне сустрэцца заўсёды былі мацнейшыя за любыя перашкоды і адлегласці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі