Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Сак 2016

Лукашэнка: Дзелавыя партнёры цэняць Беларусь за сумленнасць

Лукашэнка: Дзелавыя партнёры цэняць Беларусь за сумленнасць

17 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Дзелавыя партнёры цэняць Беларусь за сумленнасць. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аланам Пію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова і далей супрацоўнічаць з ЕБРР. Разам з тым Беларусь ніколі не абяцала еўрапейскім партнёрам таго, чаго не можа зрабіць. "Мы не будзем перад вамі ліслівіць, не будзем вас падманваць. Калі мы ўзялі на сябе абавязацельствы, мы, чаго б нам гэта ні каштавала, іх выканаем", - сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што такой палітыкі Беларусь прытрымлівалася ў самыя цяжкія часы свайго існавання як незалежнай рэспублікі. "І я бачу, што мы правільна робім. Нас цэняць нашы партнёры менавіта за гэта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь і ў далейшым будзе паводзіць сябе вельмі сумленна як партнёр. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок не пойдзе на праекты, якія не прыносяць карысць дзяржаве. Прэзідэнт растлумачыў, што разважае як чалавек дзяржаўны. На гэта ж арыентавана ўся вертыкаль улады. "Нас народ выбраў для таго, каб абараняць інтарэсы дзяржавы. Але мы абсалютна не супраць прыватнага бізнесу - адказнага бізнесу, які дбае ў тым ліку аб дзяржаве, а не толькі спрабуе зарабіць у сваю кішэню", - сказаў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што такіх адказных бізнесменаў у краіне дастаткова.

Лукашэнка: Дзелавыя партнёры цэняць Беларусь за сумленнасцьПры ўсіх цяжкасцях, якія існавалі ва ўзаемаадносінах Беларусі з Еўрапейскім саюзам, ЗША, ЕБРР заўсёды супрацоўнічаў з Беларуссю, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Агульны аб'ём інвестыцый банка з 1992 года склаў амаль 1,8 млрд еўра. "Магу толькі падзякаваць вам за гэта. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову ў самых складаных умовах, сітуацыях", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер сітуацыя змянілася. Беларусь можа весці больш адкрыты дыялог з ЕС, канстатаваў Прэзідэнт. "Гэта добры сігнал, фактар і для нас, і для вас. Ёсць магчымасць нарошчваць наша супрацоўніцтва. Галоўнае, што Беларусь да гэтага гатова", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР Алан Пію ў сваю чаргу адзначыў, што банк правёў ужо вялікую работу ў Беларусі. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця цесна супрацоўнічаў з беларускімі кампаніямі і ўрадам, устанавілася высокая ступень даверу. Сёння ў ЕБРР узнікла магчымасць зрабіць у Беларусі яшчэ больш, і гэтыя перспектывы віцэ-прэзідэнт ЕБРР прапанаваў абмеркаваць кіраўніку беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі