Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Стд 2016

Лукашэнка даручыў вывучыць эфектыўнасць абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі на граніцы

Лукашэнка даручыў вывучыць эфектыўнасць абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі на граніцы14 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць эфектыўнасць абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі на граніцы. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з выпадку зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Косінцу стварыць групу незалежных спецыялістаў, якія вывучаць, ці ўсё зроблена па даручэннях кіраўніка дзяржавы па ахове эканамічных інтарэсаў на граніцы. Прэзідэнт растлумачыў, што размова ідзе аб пошлінах, дазволах, тарыфным і нетарыфным рэгуляванні. Гэта неабходна для таго, каб абараніць унутраны рынак.

У Беларусі заўсёды ўдзялялася самая пільная ўвага пытанням аховы дзяржаўнай граніцы і пагранічнай бяспекі ў цэлым, а тым больш цяпер. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў удзельнікаў нарады, што сёння ў гэтай тэме яго больш хвалюе эканамічны аспект. "Граніца - гэта не толькі бяспека, гэта вялікая эканоміка. Гэта падаткі, дзяржаўны бюджэт", - адзначыў Прэзідэнт. Таму на нараду разам з ваеннымі запрошаны і прадстаўнікі грамадзянскай часткі Савета бяспекі.

Прэзідэнт выказаў занепакоенасць тым, што спажывецкі рынак у Беларусі наводнены імпартнымі таварамі. "Народ павінен разумець, што імпартныя шмоткі - гэта не толькі вялікія грошы з іх кішэні, але і адсутнасць работы ў сябе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт перакананы, што для вырашэння гэтай праблемы трэба актывізаваць уласную прамысловасць, каб яна выходзіла на адпаведны ўзровень. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што айчынныя тавары павінны і могуць быць не горшымі за імпартныя і таннейшымі.

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што абарона эканамічных інтарэсаў Беларусі на дзяржграніцы - сур'ёзнае пытанне, якое неабходна вывучыць у імя захавання ўнутранага рынку для айчыннай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі