Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Oct 2016

Лукашэнка: Дамоўленасці з МВФ аб новым крэдыце не павінны прывесці да "ўдушэння" народа

Лукашэнка: Дамоўленасці з МВФ аб новым крэдыце не павінны прывесці да

3 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пры абмеркаванні новай крэдытнай праграмы Беларусі з Міжнародным валютным фондам неабходна безумоўна ўлічваць інтарэсы беларускага народа. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях узаемадзеяння з МВФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што ў МВФ ёсць стандартная форма ўзаемадзеяння з любой дзяржавай пры вядзенні перагавораў аб прадастаўленні крэдыту, і патрабаванні, што выстаўляюцца, таксама ў цэлым аднолькавыя. "У мяне склалася дакладнае ўражанне, чаго хочуць акцыянеры, заснавальнікі МВФ ад тых дзяржаў, з якімі вядуцца перагаворы. Гэта значыць, у МВФ ёсць пэўная палітыка, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Рашэнні прымаюцца ўсё ж такі па рэкамендацыях тых, у каго ў МВФ больш грошай, хто мае кантрольны пакет акцый. Дамінуючыя акцыянеры - ЗША і ЕС. Без іх рашэнне МВФ ніколі не прымалася".

"Гэта суперліберальныя патрабаванні (стандартна выстаўляемыя МВФ. - Заўвага БЕЛТА). Скажу больш - у канчатковым выніку яны нічога не маюць з той палітыкай, якую дэклараваў Прэзідэнт на першых прэзідэнцкіх выбарах, магчыма, на другіх, і нават цяпер, - заявіў беларускі лідар. - Калі іх (патрабаванні. - Заўвага БЕЛТА) прачытаеш, усё зводзіцца да аднаго (калі гаварыць аб сацыяльных напрамках): ніякага павышэння зарплаты, неадкладнае павышэнне тарыфаў і іншага. Камуністы сказалі б - на ўдушэнне народа. Я не хачу сказаць, што нас хто-небудзь хоча ўдушыць. Нас ніхто не панукае, але, на жаль, формула такая".

"Хачу вас папярэдзіць - тых, хто вядзе гэтыя перагаворы: калі вы хочаце перакрэсліць усё, што зроблена народам і Прэзідэнтам за 20 гадоў, гэтага не атрымаецца. Гэтым не займайцеся. Бедным беларускі народ мы рабіць не маем права", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Я не кажу, што ўсё, што вы прынеслі сёння, падыходзіць пад гэту негатыўную фармулёўку. Але я хачу пачуць вас, вашу матывацыю", - дадаў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады.

У якасці аднаго з прыкладаў Аляксандр Лукашэнка прывёў патрабаванні МВФ адносна палітыкі па распараджэнні дзяржуласнасцю. "Я заўсёды гаварыў, што мы ніколі не будзем адмаўляцца ад дзяржаўнай уласнасці, калі яна нармальна функцыянуе. Больш таго, мы будзем абапірацца на яе, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нам у выніку прапануецца праз нейкі прамежак часу не тое што прыватызаваць усё і ўся, а наогул адысці ад прыватызацыі. Прыняць нейкі там закон, і не закранаць гэта".

Лукашэнка: Дамоўленасці з МВФ аб новым крэдыце не павінны прывесці да "ўдушэння" народа"І нават калі атрымаецца бандыцкая прыватызацыя, то праз 10 гадоў да гэтага пытання вярнуцца нельга. Пасля заканчэння трох гадоў як была прыватызацыя, так і застанецца", - заўважыў Прэзідэнт.

Даўно нагнаўшым аскому кіраўнік дзяржавы назваў і пытанне павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. "Разважаючы над гэтым пытаннем, я спрабаваў падысці да яго з іншага боку: хто павінен плаціць і можа, той павінен плаціць. Давайце паглядзім, а хто зможа заплаціць па тых тарыфах, якія нам сёння навязваюцца (з папярэджаннем не павышаць зарплату), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Хто? Рабочы - не, селянін - не, настаўнік - не, урач - не, дзяржслужачы - не, афіцэр - не. А хто? Няхай 100-200 тыс. бізнесменаў, а ў нас амаль 5 млн працуючых. Які мы эфект ад гэтага атрымаем? Усё роўна за кошт бюджэту пачнём плаціць за настаўніка, урача, рабочага, селяніна, дзяржслужачага, ваеннага. Але ў нас і патрабаванні да бюджэту вельмі строгія з боку МВФ".

На думку Прэзідэнта, такая ж сітуацыя можа адбыцца і ў рэальным сектары эканомікі.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што, як правіла, у выніку рэзкага павелічэння кошту паслуг у ЖКГ маюць месца вялікія неплацяжы. "Дарэчы, у нас пры цяперашніх цэнах ужо, на маю думку, неплацяжы існуюць па паслугах ЖКГ. Няхай невялікія, але яны існуюць. Чаго мы даб'ёмся?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што некаторыя, у тым ліку ў складзе ўрада, выказваюць меркаванне аб неабходнасці абавязковага правядзення тых ці іншых рэформ. "Я ўжо тысячу разоў гаварыў: усе рэформы мы правялі. Мы ўдасканальваем тое, што сёння ў нас ёсць", - заявіў Прэзідэнт.

"Так, хочацца атрымаць тры мільярды таннага крэдыту. Я таксама за. Але цана зусім непад'ёмная для нас і несправядлівая ў адносінах да народа, перакрэслівае ўсю палітыку, якую мы праводзілі да гэтага часу", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што яму прапануюць падпісаць пісьмо на імя кіраўніка МВФ Крысцін Лагард, якое ідзе ўразрэз з дадзенымі народу абяцаннямі. "Гэта зневажальна не толькі для мяне. Гэта зневажальна ў адносінах да нашага народа, - заявіў беларускі лідар. - Значыць, мы будзем, калі ад нас будуць патрабаваць гэтай палітыкі, недзе зацягваць паясы самі і тлумачыць народу, што або вось гэта (3 млрд) атрымаем, або будзем жыць, як жылі - спакойна, нічога не разбураючы. Думаю, народ не падтрымае тое, што тут рэкамендуюць".

"Хацеў бы паслухаць, да чаго мы дамовіліся з МВФ, што яны патрабуюць ад нас, ці гатовы мы наогул да такіх пераўтварэнняў, і як гэта паўплывае на людзей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі