Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Снж 2015

Лукашэнка: Дабрабыт Беларусі складваецца з поспехаў людзей, якія не адступаюць перад праблемамі

Лукашэнка: Дабрабыт Беларусі складваецца з поспехаў людзей, якія не адступаюць перад праблемамі

28 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Дабрабыт Беларусі складваецца з поспехаў людзей, якія не адступаюць перад праблемамі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароджанне лепшых працаўнікоў краіны напярэдадні Новага года ўжо стала добрай традыцыяй. Сёння ў Палацы Незалежнасці зноў адзначаліся найбольш яркія дасягненні беларусаў. "Дабрабыт Беларусі складваецца, вядома ж, з поспехаў канкрэтных людзей: рабочых, служачых, кіраўнікоў. Тых, хто не апускае рукі, не адступае перад праблемамі, а шукае шляхі іх вырашэння", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалаю Нікіціна прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь"Прэзідэнт падкрэсліў, што адыходзячы год быў вельмі няпростым. "Сусветны крызіс, цяжкасці ў нашых дзелавых партнёраў, сяброў, суседзяў негатыўна паўплывалі на беларускую эканоміку. Тым больш каштоўныя дасягненні калектываў, якія змаглі ў гэтых нялёгкіх умовах не толькі выстаяць, але і выйсці на больш высокія рубяжы ў сваёй прафесійнай дзейнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

З сур'ёзнымі перашкодамі сутыкнуліся ў адыходзячым годзе беларускія аграрыі. Працяглая засуха паставіла пад пагрозу ўраджай. Тым не менш у Беларусі змаглі забяспечыць харчовую бяспеку, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што на ўрачыстай цырымоніі прысутнічае прадстаўнік ААТ "Агранёманскі" Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў гэтага спецыяліста як кваліфікаванага агранома, брыгадзіра вытворчага ўчастка. На працягу 50 гадоў у час уборкі ўраджаю ён садзіцца за штурвал камбайна і нязменна дабіваецца высокіх паказчыкаў.

Лукашэнка: Дабрабыт Беларусі складваецца з поспехаў людзей, якія не адступаюць перад праблемаміПрэзідэнт дадаў, што самых добрых слоў заслугоўваюць будаўнікі ААТ "Мінскпрамбуд" і "Гроднапрамбуд". На рахунку работнікаў гэтых арганізацый рэалізацыя шэрага праектаў прамысловага і сацыяльнага прызначэння - ад рэканструкцыі буйных заводаў да маштабных работ у Нацыянальным аэрапорце Мінск, на Беларускай АЭС. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў будаўнікам за працу і адказнае стаўленне да справы.

Загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Валерый Сямёнаў ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"На цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод сабралася і вялікая група медыцынскіх работнікаў. "Мы адзначаем заслугі ўрачоў, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё такіх важных напрамкаў, як ахова мацярынства і дзяцінства, неўралогія і нейрахірургія, анестэзіялогія, прафілактыка і лячэнне інфекцыйных захворванняў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы прапанавалі новыя метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння сур'ёзных захворванняў. І сёння яны паспяхова прымяняюцца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, дапамагаюць вярнуць здароўе і падарыць паўнацэннае жыццё тысячам і тысячам пацыентаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі