Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Ліс 2025

Лукашэнка: будаўніцтва АЭС вызначыла далейшае развіццё Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы

Лукашэнка: будаўніцтва АЭС вызначыла далейшае развіццё Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы
Фота з архiва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва атамнай электрастанцыі вызначыла далейшае развіццё Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пяць гадоў таму, урачыста запускаючы ў работу першую беларускую атамную электрастанцыю ў Астраўцы, краіна ўступіла ў новую эру. Будаўніцтва АЭС не толькі ўмацавала нашу энергетычную бяспеку, але і вызначыла далейшае развіццё Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы. Калі хочаце, наяўнасць у краіны ўласнай атамнай станцыі - гэта ў пэўным сэнсе спосаб забеспячэння суверэнітэту і незалежнасці", - заявіў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што ў аснове на кожным этапе будаўніцтва і эксплуатацыі станцыі былі і застаюцца бяспека і надзейнасць.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пяцігодка - гэта дастатковы перыяд, каб падвесці прамежкавыя вынікі: "Мы забяспечылі сябе крыніцай даступнай, экалагічна чыстай энергіі на дзесяцігоддзі наперад, атрымалі эканамічны і экалагічны эфект".

Прэзідэнт прывёў шэраг фактаў аб выніках работы БелАЭС. Скарочаны выкіды парніковых газаў больш як на 26 млн т. За ўвесь час работы станцыя выпрацавала больш за 53 млрд кВт.гадз электраэнергіі, што дало магчымасць поўнасцю адмовіцца ад яе імпарту. Таксама ўдалося знізіць залежнасць ад прыроднага газу (на 14,5 млрд куб.м), доля якога ў генерацыі энергіі даходзіла да 95 працэнтаў (цяпер каля 65 працэнтаў), і сэканоміць бюджэтныя сродкі (больш як $1,6 млрд).

Акрамя таго, атамная станцыя кардынальна змяніла аблічча беларускай энергетыкі. У рамках інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму рэалізавана маштабная праграма мадэрнізацыі электрасетак - рэканструявана звыш 1,7 тыс. км, пабудаваны сучасныя падстанцыі, укаранёны прарыўныя лічбавыя тэхналогіі, якія павышаюць надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў.

"У краіне сфарміравана новая галіна эканомікі, створаны неабходная інфраструктура і сучасная сістэма падрыхтоўкі кадраў. Усяго гэтага мы не мелі. За гады рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы намі назапашаны ўнікальныя кампетэнцыі па пытаннях праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і абслугоўвання аб'ектаў атамнай энергетыкі. Гэта значыць, мы навучыліся дзякуючы спецыялістам з Расійскай Федэрацыі, дапамозе кіраўніцтва Расіі будаваць такія аб'екты", - падкрэсліў беларускі лідар.

БелАЭС таксама надала імпульс росту энергаспажывання. У 2024 годзе дасягнуты яго гістарычны максімум - 43,3 млрд кВт.гадз. За апошнія 5 гадоў прырост склаў амаль 6 млрд квт.гадз.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў прадаставіць кароткую справаздачу аб напрацаванай практыцы эксплуатацыі атамнай станцыі, выніках узаемадзеяння з расійскімі партнёрамі ў гэтай сферы, магчымых праблемных пытаннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі