Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Ліп 2017

Лукашэнка: беларусам не патрэбны ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі

Лукашэнка: беларусам не патрэбны ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам не патрэбны ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі, спекуляцыя на дэмакратыі і правах чалавека. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У нас ёсць вывераныя часам ідэалы і каштоўнасці, і мы нікому не дазволім навязваць іншае, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння з поўным правам можна сцвярджаць: Беларусь XXI стагоддзя - стабільная дзяржава, якая цвёрда ідзе па шляху самастойнага развіцця".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі пануюць мір і парадак. Беларускі народ адзіны, а аб'ядноўвае яго галоўнае - клопат аб умацаванні Айчыны і добрасумленная праца дзеля дасягнення гэтай мэты.

Аляксандр Лукашэнка назваў 3 ліпеня днём славы і гонару, памяці аб мінулым і гордасці за сучаснасць. "Беларускі народ мужна абараняў сваю Радзіму ад захопнікаў. Праз войны і разруху, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы ішлі да сваёй незалежнасці. За апошнія гады шмат што змянілася: і краіна, і людзі, якія жывуць у ёй. Нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у свабоднай і мірнай дзяржаве", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У гісторыі любой нацыі існуюць вехі, якія вызначаюць яе лёс, яе будучыню. 3 ліпеня - гэта дзень нашай славы і гонару, памяці аб мінулым і гордасці за сучаснасць.

Беларускі народ мужна абараняў сваю Радзіму ад захопнікаў. Праз войны і разруху, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы ішлі да сваёй незалежнасці.

За апошнія гады шмат што змянілася: і краіна, і людзі, якія жывуць у ёй. Нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у свабоднай і мірнай дзяржаве.

Беларусам не патрэбны ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі, спекуляцыя на дэмакратыі і правах чалавека. У нас ёсць вывераныя часам ідэалы і каштоўнасці, і мы нікому не дазволім навязваць іншае.

Сёння з поўным правам можна сцвярджаць: Беларусь XXI стагоддзя - стабільная дзяржава, якая цвёрда ідзе па шляху самастойнага развіцця.

У нашай краіне пануюць мір і парадак. Беларускі народ адзіны, а аб'ядноўвае яго галоўнае - клопат аб умацаванні Айчыны і добрасумленная праца дзеля дасягнення гэтай мэты.

Няхай у кожным доме, кожнай сям'і будзе шчасце, здароўе, дабрабыт і дастатак. Працвітання нашай роднай Беларусі!

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі