Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Jul 2016

Лукашэнка: Беларусь за гады незалежнасці стала астраўком бяспекі і міралюбнасці

Лукашэнка: Беларусь за гады незалежнасці стала астраўком бяспекі і міралюбнасці2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за гады незалежнасці стала астраўком бяспекі і міралюбнасці. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады незалежнасці Беларусь дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Яна стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць дастойную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што беларускі народ паспяхова прадоўжыць рух па шляху стварэння і дынамічнага развіцця роднай Айчыны.

"У гэтым годзе мы адзначаем юбілей - 25-годдзе суверэнітэту нашай дзяржавы. Гэта свята ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату аб людзях, сацыяльна-палітычнай стабільнасці і шматвектарнай знешняй палітыкі", - адзначаецца ў віншаванні.

Лукашэнка: Беларусь за гады незалежнасці стала астраўком бяспекі і міралюбнасціВіншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе мы адзначаем юбілей - 25-годдзе суверэнітэту нашай дзяржавы. Гэта свята ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату аб людзях, сацыяльна-палітычнай стабільнасці і шматвектарнай знешняй палітыкі.

Лёсавызначальнае значэнне для нашага народа мае 3 ліпеня - дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад фашыстаў. У ходзе ўсенароднага волевыяўлення гэта дата стала і Днём Рэспублікі. Сёння мы па традыцыі аддаём даніну павагі і памяці загінулым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.

За гады незалежнасці Беларусь дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Яна стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць дастойную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей.

Перакананы, разам мы паспяхова прадоўжым рух па шляху стварэння і дынамічнага развіцця роднай Айчыны. Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.

З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі