Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Кст 2017

Лукашэнка: Беларусь выступае за ўзмацненне парламенцкага вымярэння ў СНД і іншых інтэграцыйных структурах

Лукашэнка: Беларусь выступае за ўзмацненне парламенцкага вымярэння ў СНД і іншых інтэграцыйных структурах

13 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прынцыповая пазіцыя беларускага боку заключаецца ва ўзмацненні парламенцкага вымярэння ў СНД і іншых інтэграцыйных структурах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 кастрычніка на сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса (парламента) Азербайджана Актаем Асадавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша прынцыповая пазіцыя - ва ўзмацненні парламенцкага вымярэння ў СНД, таксама як у АДКБ і іншых структурах. Гэта наша жалезная пазіцыя", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў СМІ па рознаму інтэрпрэтуюць яго выказванні наконт Міжпарламенцкай асамблеі СНД. "Як быццам беларусы за тое, каб яе разагнаць, хоць мы былі ініцыятарамі ўзмацнення ролі Міжпарламенцкай асамблеі СНД. А калі яна будзе так працаваць, як цяпер, - нешта там абмяркоўваць, - гэта добра, што сустракаюцца, абмяркоўваюць, але павінен быць эфект ад гэтага", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Беларусь выступае за ўзмацненне парламенцкага вымярэння ў СНД і іншых інтэграцыйных структурахПаводле яго слоў, трэба ўзмацніць гэту структуру ў СНД. "Як узмацняць, мы ўжо ведаем. Таму што парламентарызм у свеце вядомы даўно. Формы і метады работы парламентаў даўно вядомы - выбірай любы і прыстасоўвай да Міжпарламенцкай асамблеі СНД", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён лічыць, што МПА СНД у тым ліку павінна мець такое вымярэнне, як кантроль за прынятымі рашэннямі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. "У нас гэтага не хапае. І ў гэтым плане ўзнікае неабходнасць больш цеснага кантакту з ведамствамі, у дадзеным выпадку СНД. Чаму міністру таму ці іншаму, або кіраўніку савета міністраў замежных спраў, абароны, дзяржаўнай бяспекі не прыйсці і не далажыць дэпутату, як дзейнічаць будзем, асноўныя пагрозы, як выконваюцца тыя рашэнні, якія прыняты, - падзяліўся прапановамі Аляксандр Лукашэнка. - Думаю і парламент павінен валодаць пэўнымі функцыямі для прыняцця рашэнняў".

Прэзідэнт адзначыў, што калі ёсць жаданне выбудоўваць узаемадзеянне ў больш дэмакратычным ключы, тады трэба міжпарламенцкай структуры даваць больш правоў. "Не гатовы для гэтага - тады давайце адкрыта скажам, што вось пяць напрамкаў для парламента, і больш не трэба. Але гэта павінна быць сумленна і празрыста. Вось мы за што выступаем. А не за аморфную, па вялікім рахунку мала каму патрэбную арганізацыю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі