Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Ліп 2017

Лукашэнка: Беларусь выступае за вырашэнне любых міжнародных канфліктаў выключна за сталом перагавораў

Лукашэнка: Беларусь выступае за вырашэнне любых міжнародных канфліктаў выключна за сталом перагавораў

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за вырашэнне любых міжнародных канфліктаў выключна за сталом перагавораў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гордыя тым, што Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, якая праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку. Наш нязменны прынцып: роўнасць усіх краін і іх неўмяшанне ва ўнутраныя справы адна адной. Мы выступаем за вырашэнне любых міжнародных канфліктаў выключна за сталом перагавораў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"На жаль, іншыя краіны не пажадалі пераняць гэты прыклад, - канстатаваў Прэзідэнт. - Да чаго гэта прывяло? Ідзе нарастанне глабальнай нестабільнасці. Міжнародная бяспека парушана. На шлях мілітарызацыі ўступілі краіны Еўропы. Яны ўцягваюцца ў гонку ўзбраенняў і ваенныя прыгатаванні. ЗША разгортваюць тут, ля нашых граніц, сістэму проціракетнай абароны і ўдасканальваюць свой ядзерны патэнцыял".

"Наш адказ - сучасная беларуская армія. Яна пастаянна мадэрнізуецца, мабільна, абучана і ўзброена", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі