Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Стд 2015

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на правядзенне буйных спаборніцтваў па футболе

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на правядзенне буйных спаборніцтваў па футболе

19 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на далейшае супрацоўніцтва з УЕФА і правядзенне буйных спаборніцтваў па футболе. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэлем Плаціні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Мішэлю Плаціні за магчымасць правесці ў Беларусі ў 2016 годзе юнацкі чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат. "Вы можаце не сумнявацца, мы правядзём яго на самым высокім узроўні", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў 2014 годзе Беларусь паспяхова правяла чэмпіянат свету па хакеі.

"Мы поўныя рашучасці зрабіць юнацкі чэмпіянат лепшым у гісторыі. І вы паглядзіце, наколькі мы можам арганізаваць такія мерапрыемствы. Магчыма, вы даручыце нам больш сур'ёзныя спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў прэзідэнту УЕФА за вялікую ўвагу, што ўдзяляецца Беларусі, як і іншым дзяржавам, якія сталі на шлях развіцця, і перш за ўсё за матэрыяльную дапамогу і падтрымку, што аказваюцца Беларускай федэрацыі футбола. "Тыя спецыялісты, якія прыязджаюць ад вас, здорава нам дапамагаюць у развіцці футбола", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Вы на нас заўсёды можаце разлічваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы заўсёды падтрымлівалі і будзем падтрымліваць вашы пачынанні, паколькі яны накіраваны на развіццё футбола, стварэнне раўнапраўных умоў для краін, якія ўдзельнічаюць або жадаюць удзельнічаць у спаборніцтвах па футболе".

"Футбол знаходзіцца на першым месцы ў свеце сярод відаў спорту. Сотні мільёнаў, а можа, і мільярды людзей захапляюцца ім і назіраюць за ім. У нас па масавасці гэта таксама спорт нумар адзін, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Не магу сказаць, што мы дасягнулі нейкіх выключных рэзультатаў у футболе. Нават больш скажу: мы ўкладаем у футбол значна больш сродкаў, але належнай аддачы, нават не фінансавай, гульнявой, не назіраем".

Мішэль Плаціні ў сваю чаргу адзначыў, што яму вядома, якая ўвага ўдзяляецца ў Беларусі развіццю футбола. "Мы ўважліва сочым за дасягненнямі беларускай каманды і лічым, што ў будучым Беларусь можа дасягнуць лепшых вынікаў", - сказаў ён. Прэзідэнт УЕФА выказаў задавальненне кантактамі, якія ўстанавіліся з кіраўніком беларускай дзяржавы і Беларускай федэрацыяй футбола. "Упэўнены, што разам мы зможам зрабіць шмат для развіцця футбола ў Беларусі", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі