Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Сак 2020

Лукашэнка: Беларусь не будзе адмяняць мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі

Лукашэнка: Беларусь не будзе адмяняць мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі

27 сакавіка, Мінскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў працаўнікам ААТ "Белгіпс" аб падрыхтоўцы да 75-годдзя Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работнікі прадпрыемства пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, ці не згубіцца ў негатыўным інфармацыйным патоку тэма святкавання юбілею Вялікай Перамогі. Кіраўнік дзяржавы запэўніў: "Не, не згубіцца". Паводле яго слоў, падрыхтоўка ў краіне прадаўжаецца і ніякія запланаваныя мерапрыемствы не адмяняюцца.

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму паездкі на парад, які намечаны ў Маскве на Краснай плошчы: "У мяне часта пытаюцца - а вы паедзеце на парад у Маскву? Вядома. Калі ўжо з Беларусі ніхто не прыедзе ў Маскву, то хто ж тады паедзе. Зразумела, што з Украіны ніхто не паедзе".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на запланаваныя ў той жа час у нашай краіне святкаванні: "У мяне адна праблема: у нас гэтакія ж мерапрыемствы і вось мы думаем, як зрабіць так, каб я змог пабываць там. Але я не ведаю, зыходзячы з таго, што ў іх адбываецца і гэты псіхоз іх ахапіў (у сувязі з каранавірусам. - Заўвага БЕЛТА), ці будуць яны праводзіць гэтыя мерапрыемствы. Мы пакуль нічога не адмяняем, у нас будуць усе запланаваныя мерапрыемствы".

Нараўне з гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што трэба агульнымі намаганнямі добраўпарадкаваць тыя мясціны ў краіне, якія так ці інакш звязаны з ваеннымі падзеямі, помнікі і абеліскі, а таксама ў цэлым навесці парадак на тэрыторыі сваіх прадпрыемстваў, як у нас гэта звычайна робіцца вясной.

"Мы павінны гэта зрабіць і на самым высокім узроўні правесці гэта мерапрыемства, каб і дзеці нашы, і ўвесь свет бачыў - мы помнім. Таму што Беларусь - гэта жывы помнік той страшнай вайны, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Больш, чым Беларусь, ніводная краіна не пацярпела. Так было. Наша краіна была сцёрта з зямлі, у нас кожны трэці чалавек загінуў, і шмат людзей калекамі вярнуліся з вайны". "Таму Гасподзь нас павінен берагчы ад каранавіруса, мы ўжо шмат насельніцтва страцілі", - дадаў Прэзідэнт.

"Вы не хвалюйцеся, гэта не самая вялікая праблема для Беларусі - зрабіць так, каб аб гэтай вайне не забылі", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі