Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Жнв 2017

Лукашэнка: Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў

Лукашэнка: Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў

31 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з расійскім бізнесменам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь ужо цяпер з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў, у тым ліку ў грануляваным выглядзе. "Не проста "муку" прадаём. Хоць і гэта таксама мае месца. Гэта танней. Але ўсё большы і большы попыт на іншую якасць прадукцыі", - сказаў ён.

"Мы - адны з вядучых лідараў. Але калі мы рэалізуем два нацыянальныя праекты: у Петрыкаве мы будуем камбінат па вытворчасці калійных угнаенняў і праект "Славкалій", мы наогул будзем лідарамі вытворчасці ў свеце калійных угнаенняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў неабходнасць больш актыўна працаваць з партнёрамі для прасоўвання на сусветныя рынкі адпаведнай прадукцыі. "Можа, Індыя, можа, Кітай. І з імі выбудоўваць сёння палітыку аж, галоўнае, да рэалізацыі гэтых угнаенняў. Індыя - рынак каласальны. Кітай - таксама каласальны, Бразілія. У іх практычна няма калійных угнаенняў у патрэбным аб'ёме. Асабліва ў індусаў. І яны гатовы з намі працаваць. Трэба з імі знаходзіць агульныя падыходы ўжо цяпер", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Расійскі бізнесмен, старшыня савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаіл ГуцарыеўПрэзідэнт пацікавіўся, як у Беларусі развіваецца праект "Славкалію". Міхаіл Гуцарыеў расказаў, што работы пачаліся ўжо. Да яго рэалізацыі прыцягнуты як беларускія, так і вядомыя нямецкія кампаніі.

Паводле слоў бізнесмена, ужо заключаны дагаворы з 12 падраднымі арганізацыямі з Беларусі, беларуская ж кампанія ажыццяўляе тэхнічны нагляд за будаўніцтвам, вядзецца актыўная работа па праектаванні, у чым задзейнічаны дзесяць беларускіх арганізацый.

"У гэтым годзе аб'ём інвестыцый - $164 млн. З іх $123 млн - гэта наша частка, $41 млн - кітайскі крэдыт. На наступны год мы даём $60 млн. Кітай дае $340 млн", - заявіў Міхаіл Гуцарыеў.

Ён таксама падрабязна расказаў аб ужо выкананых работах і бліжэйшых планах, развіцці інфраструктуры вакол аб'екта, стварэнні гарадка для будаўнікоў.

Нежынскі горна-абагачальны камбінат на базе Старобінскага радовішча калійных солей будзе другім прадпрыемствам у Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў. Яго магутнасць складзе да 2 млн т калію ў год. Інвестыцыйны праект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАК запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".

Як раней заяўляў Міхаіл Гуцарыеў, "Славкалій" будзе прадаваць прадукцыю толькі праз Беларускую калійную кампанію (БКК).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі