Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Ліп 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова да новых праектаў з Малдовай і выхаду з сумеснай прадукцыяй на рынак ЕС

Лукашэнка: Беларусь гатова да новых праектаў з Малдовай і выхаду з сумеснай прадукцыяй на рынак ЕС

16 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова да рэалізацыі новых праектаў з Малдовай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 ліпеня на перагаворах з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму рэалізацыі кааперацыйных праектаў. Ён адзначыў, што ў Малдове вырабляюцца беларускія тралейбусы і трактары, прапрацоўваецца праект зборачнай вытворчасці аўтобусаў МАЗ. Беларускія вытворцы гатовы да павелічэння аб'ёмаў выпуску прадукцыі на дзеючых вытворчасцях.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, ёсць магчымасць для планамернага павышэння працэнта лакалізацыі, з тым каб выйсці з сумесна вырабленай прадукцыяй на рынкі суседніх еўрапейскіх краін.

"Такія праекты выгадны абодвум бакам. Разлічваем на іх падтрымку кіраўніцтвам Малдовы", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў узаемную зацікаўленасць дзвюх краін у наладжванні эканамічнага партнёрства. Паводле яго слоў, у гэтым напрамку бакі працуюць выключна прагматычна. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што ў мінулым годзе быў устаноўлены нават своеасаблівы рэкорд - упершыню пераадолена планка тавараабароту $400 млн. Малдова для Беларусі з'яўляецца чацвёртым па тавараабароце партнёрам сярод краін СНД.

Беларусь пастаўляе шырокі пералік тавараў, запатрабаваных на рынку Малдовы. Гэта аўтатрактарная тэхніка, прадукцыя нафтахімічнага комплексу, лякарствы, халадзільнікі, газавыя пліты, тавары лёгкай прамысловасці, малочныя прадукты. "Сёння ў нас ёсць магчымасць дэталёва абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў час цяперашняга візіту ў малдаўскай дэлегацыі ёсць магчымасць не толькі абмеркаваць увесь спектр адносін з беларускім бокам, але і наведаць сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя аб'екты. "Спадзяюся, што ўбачанае вамі будзе ажыццёўлена ў бліжэйшым будучым у сумесных праектах", - сказаў беларускі лідар.

"Упэўнены, што наша сустрэча стане важным этапам у развіцці беларуска-малдаўскіх адносін і надасць дадатковы імпульс актывізацыі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Перагаворы ў пашыраным складзе

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі