Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Ліп 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова ў любы момант зрабіць для Малдовы ўсё, што ў яе сілах

Лукашэнка: Беларусь гатова ў любы момант зрабіць для Малдовы ўсё, што ў яе сілах

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ў любы момант зрабіць для Малдовы ўсё, што ў яе сілах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 ліпеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы для вас у любы момант зрабіць усё, што вы захочаце, калі гэта ў нашых сілах. Усё, што вы бачылі, пачынаючы ад прамысловых трактароў, БелАЗаў, МАЗаў, сельгаспрадпрыемстваў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ад вас нічога не ўтойваем , вы блізкі нам чалавек. Мы з вамі прытрымліваемся практычна аднолькавых поглядаў. Вы помніце, што мы ў любы момант гатовы дапамагчы, падставіць сваё плячо".

Прэзідэнт адзначыў, што з вялікай павагай ставіцца да Малдовы і яе народа. "Чамусьці ў Малдове кажуць: "Мы маленькая дзяржава, маленькі такі народ". Гэта вялікі народ, гэта нармальная па сярэднееўрапейскіх мерках дзяржава", - заявіў беларускі лідар.

Асаблівасцю візіту Ігара Додона ў Беларусь стала наведванне шэрага прадпрыемстваў і культурных аб'ектаў яшчэ да сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. "Вы паглядзелі Беларусь, вы яе, можна сказаць, памацалі ў прамысловасці, у сельскай гаспадарцы. Вы пабывалі на культурных аб'ектах, убачылі, як мы ставімся да памяці. Мы не піярымся або расказваем, якія мы няшчасныя і як на вайне нам цяжка было. Мы захоўваем гэту памяць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ваша такая прэлюдыя да нашай сустрэчы - гэта вельмі каштоўна. Я з вамі магу размаўляць як з чалавекам, які спазнаў Беларусь", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі