Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Крс 2016

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан выйшлі на стратэгічны ўзровень партнёрства

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан выйшлі на стратэгічны ўзровень партнёрства

14 красавіка, Стамбул /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан дасягнулі ўражальнай дынамікі ў развіцці двухбаковых адносін па самых розных напрамках. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Стамбуле з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінулы год для нашых краін стаў асаблівым. Ён увойдзе ў гісторыю, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы без гучных слоў наладзілі за адзін год стратэгічнае партнёрства паміж Пакістанам і Беларуссю".

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан выйшлі на стратэгічны ўзровень партнёрстваПрэзідэнт Беларусі адзначыў, што яго ўразіла аператыўнасць пакістанскага боку ў вырашэнні самых сур'ёзных пытанняў, у тым ліку па арганізацыі міждзяржаўных візітаў на самым высокім узроўні. "Мы вельмі аператыўна рушылі наперад на многіх напрамках нашага супрацоўніцтва. Наша задача - паскорыцца, і мы да гэтага гатовы па ўсіх напрамках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Мамнун Хусэйн таксама адзначыў вялікую дынаміку ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва з пункту гледжання візітаў і падпісання важных пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі